![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Напярэдадні важнай даты — 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага 15 мая 2019 г. правяла другую сустрэчу па тэме «Дзеці вайны» ў рамках культурна-гістарычнай акцыі «Вялікая Айчынная вайна — праз гісторыю сям’і».
Ганаровымі гасцямі гэтага мерапрыемства сталі прадстаўнікі пакалення «дзяцей вайны»: Сёмачкін Уладзімір Ільіч, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму», сын абаронцы Брэсцкай крэпасці І. Я. Сёмачкіна, падпалкоўнік у адстаўцы; Касатонаў Валерый Фёдаравіч, сведка блакады Ленінграда ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ветэран флоту, капітан 1-га рангу ў адстаўцы, пісьменнік, аўтар кніг «Ленинградская блокада в памяти сердца», «Жизнь — морю, честь — никому», «Мои друзья — подводники» і інш.
У ходзе сустрэчы Сёмачкін У. І. і Касатонаў В. Ф. распавялі прысутным пра ваеннае дзяцінства, пра тое, якія выпрабаванні прыйшлося перажыць у гады ваеннага ліхалецця і як у далейшым склаўся іх лёс і лёс іх сем’яў. Былі прадстаўлены фота з сямейных архіваў «дзяцей вайны». В. Ф. Касатонаў падчас выступу распавёў аб сваёй вялікай і вядомай дынастыі, а таксама прадставіў сваю літаратурную творчасць. Акрамя таго, яны распавялі аб сваёй цяперашняй грамадскай дзейнасці, патрыятычнай працы з моладдзю.
Актыўны ўдзел у сустрэчы прынялі студэнты і намеснік дэкана гістарычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна. Студэнткі 3-га курса Ліпка Вікторыя і Шаламіцкая Вольга выступілі з паведамленнямі: «Лагерь смерти Озаричи: никогда больше!» і «Через годы и невзгоды» (пра жыхарку Брэста Марыю Пракопаўну Супінскую і яе сям’ю, якая перажыла нягоды Вялікай Айчыннай вайны).
У рамках мерапрыемства была разгорнута экспазіцыя артэфактаў: ваенных фотаздымкаў, лістоў, ордэнаў і медалёў, iншых дакументаў 13 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, сабраных з сямейных архіваў чытачоў і супрацоўнікаў Бібліятэкі, а таксама выстава літаратуры пад агульнай назвай «Семейная летопись войны».
Сустрэча суправаджалася прэзентацыяй з выкарыстаннем кадраў ваеннай хронікі, фотаархіва і інш.
На мерапрыемстве прысутнічалі таксама навучэнцы Політэхнічнага каледжа, каледжа прыборабудавання, СШ № 3 і № 22, супрацоўнікі і чытачы Бібліятэкі.
Тамара Васільеўна Глазкова,
заг. агульнай чытальнай залы
Кантактны тэлефон: + 375 162 57 48 74