![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У лютым 2020 г. дадзены старт сумеснаму праекту «Чытай і слухай» ТРК «Брэст» (радыёстанцыя «Горад ФМ») і Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, прымеркаванаму да 80-годдзя галоўнай публічнай бібліятэкі вобласці. З лютага па лістапад юбілейнага для Бібліятэкі года ў праграме «Экслібрыс» можна будзе пазнаёміцца з аддзеламі Бібліятэкі — абанементам і чытальнымі заламі. Вядучыя спецыялісты раскажуць пра рэсурсныя магчымасці, новыя сэрвісныя паслугі для чытачоў і праграмы мерапрыемстваў для наведвальнікаў па профілі работы аддзела. Абавязкова будзе гучаць аповед пра самыя запатрабаваныя кнігі і іншыя выданні ў фондах Бібліятэкі. Праграма «Экслібрыс» выходзіць у эфір штотыдзень па серадах з 21:00 да 22:00 і мае шматлікіх прыхільнікаў сярод слухачоў рознага ўзросту. Радыёсустрэчы з супрацоўнікамі Бібліятэкі будуць праходзіць адзін раз у месяц, сачыце за нашымі паведамленнямі на сайце і старонцы Бібліятэкі ў сацсетках.
12 лютага 2020 г. адбылася першая размова — з загадчыцай аддзела абанемента Людмілай Пашкевіч.
4 сакавіка 2020 г. адбылася гутарка "Кнігі-лаўрэаты літаратурных прэмій" (Частка I) - з галоўным бібліятэкарам аддзела абанемента Наталляй Равенка
Ларыса Верамчук,
намеснік дырэктара па сацыякультурнай і інфармацыйнай дзейнасці
Кантактны тэлефон: +375 162 43 45 25