Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Cемінар «Библиотеки и книжная культура Беларуси: из прошлого в будущее»

Cемінар «Библиотеки и книжная культура Беларуси: из прошлого в будущее»

Cемінар «Библиотеки и книжная культура Беларуси: из прошлого в будущее»

10 красавіка 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя. М. Горкага адбыўся сумесны семінар «Библиотеки и книжная культура Беларуси: из прошлого в будущее», ініцыяваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Гасцямі семінара сталі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Р. С. і заг. аддзела бібліятэказнаўства Пшыбытка М. Г.


Нагодай для сустрэчы стала выданне «Библиотеки Беларуси. Из прошлого в будущее. 1917–1991», якое выйшла ў 2018 г. у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», — другая частка поўнамаштабнага праекта «Библиотеки Беларуси. Из прошлого в будущее». Аўтарам кнігі з’яўляецца доктар педагагічных навук, прафесар, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Матульскі Р. С.

У рамках семінара адбылася адкрытая лекцыя Р. С. Матульскага «Тенденции и особенности развития книжной культуры Беларуси в XI–XX вв. в контексте общеевропейской и национальной истории», падчас якой аўтар азнаёміў спецыялістаў сферы культуры і адукацыі Брэсцкай вобласці з вынікамі даследавання, а таксама абмеркаваў надзённыя праблемы, якія стаяць перад бібліятэчнай супольнасцю краіны.

Увазе бібліятэкараў публічных бібліятэк і бібліятэк ВНУ Брэсцкай вобласці, якія ўдзельнічалі ў працы семінара, былі прадстаўлены разгорнутыя кніжныя выставы «Библиотеки Беларуси: из прошлого в будущее» і «Беларуская кніга: погляд праз стагоддзі», падрыхтаваныя супрацоўнікамі аддзела бібліятэказнаўства і сектара рэдкай кнігі Бібліятэкі. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з публікацыямі работ Р. С. Матульскага, выданнямі, якія адлюстроўваюць гісторыю развіцця і сучасны стан бібліятэчнай і кніжнай справы, бібліяграфіі Беларусі.

У рамках семінара адбылася дабрачынная акцыя дарэння «Чытанне — прастора інфармацыі і ведаў». Раман Сцяпанавіч Матульскі перадаў бібліятэкам Брэсцкай вобласці 500 экз. мастацкай, энцыклапедычнай, даведачнай, навукова-папулярнай і вучэбна-метадычнай літаратуры.

Кузьміна Ала Сцяпанаўна,

заг. аддзела бібліятэказнаўства
Кантактны тэлефон : +375 162 53 04 40

 

Зварот да спісу