Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Брэстчына ў асобах»: Уладзімір Ільіч Сёмачкін

«Брэстчына ў асобах»: Уладзімір Ільіч Сёмачкін

«Брэстчына ў асобах»: Уладзімір Ільіч Сёмачкін

У рамках Года гістарычнай памяці Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага запусціла культурна-патрыятычны праект «Брэстчына ў асобах».


Мэта праекта — паказаць моладзі прыклады землякоў, якія прайшлі праз вайну, а зараз захоўваюць гістарычную памяць.


20 красавіка 2022 г. адбылося першае мерапрыемства праекта — сустрэча са старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму», сынам абаронцы Брэсцкай крэпасці Уладзімірам Ільічом Сёмачкіным. Мерапрыемства наведалі вучні з трох каледжаў г. Брэста.


Госць падзяліўся аповедам пра сябе, успамінамі аб цяжкім ваенным дзяцінстве, пазбаўленнях. Жыццё В. І. Сёмачкін звязаў са службай у структуры дзяржаўнай бяспекі. Сёння ён займаецца патрыятычным выхаваннем моладзі.


На сустрэчы адбылася выстава літаратуры «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае» (з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага). Паказалі ўрывак з дакументальнага фільма АТН «Без тэрміна даўніны. Трасцянец», прысвечанага гісторыі канцэнтрацыйнага лагера, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг.


Акрамя таго, прысутныя падзяліліся апавяданнямі аб сваяках, лёсы якіх азмрочыла Вялікая Айчынная вайна.



Агульная чытальная зала

+375 162 57 48 74


Зварот да спісу