Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці

Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці

Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці

2024 год у Беларусі аб'яўлены Годам якасці. Якасць — гэта брэнд Рэспублікі Беларусь, пазнавальнасць айчынных тавараў, імідж краіны. Год якасці праходзіць пад дэвізам «Якасць ва ўсім». У сувязі з гэтым асабліва важным для знаёмства і вывучэння становіцца вопыт работы лепшых прадпрыемстваў і арганізацый, якія ствараюць якасную прадукцыю, укараняюць інавацыйныя распрацоўкі, забяспечваюць нацыянальную бяспеку і маюць высокі давер і сацыяльную значнасць у грамадстве.

 

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ў Год якасці і 85-годдзя ўтварэння Брэсцкай вобласці рэалізуе інфармацыйна-асветніцкі праект «Брэнды Брэстчыны: пад знакам якасці». Мэта праекта — знаёмства моладзі з дзейнасцю вядучых прадпрыемстваў і арганізацый Брэстчыны, якія ўносяць значны ўклад у развіццё Беларусі, робяць #1рэгіён паспяховым і перспектыўным.

 

17 красавіка 2024 г. адбылася першая сустрэча на тэму «Брэсцкая мытня. Даверана краінай». Галоўнымі гасцямі мерапрыемства сталі прадстаўнікі Брэсцкай мытні: начальнік аддзела ідэалагічнай работы Шонія Алена Уладзіміраўна, галоўны інспектар Лясак Аляксандр Генадзевіч, галоўны інспектар Базака Вера Уладзіміраўна. Слухачамі сустрэчы сталі студэнты эканамічнага факультэта спецыялізацыі «Мытная справа» БрДТУ і юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна.

 

Брэсцкая мытня — адна з найстарэйшых мытняў усёй сістэмы мытных органаў Беларусі, якая стаіць на абароне эканамічных рубяжоў краіны. У бягучым годзе Брэсцкай мытні спаўняецца 85 гадоў. Супрацоўнікі расказалі пра гісторыю і слаўныя традыцыі арганізацыі, падзяліліся інфармацыяй аб асноўных напрамках дзейнасці і сацыяльных праектах, якія рэалізуюцца ў гэты перыяд. Для большай нагляднасці выступленні суправаджаліся відэаролікамі. Акрамя таго, удзельнікам сустрэчы быў прадэманстраваны шэраг тэхнічных сродкаў мытнага кантролю.

У якасці інфармацыйнага суправаджэння супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы арганізаваны выставы «Бренды Брестчины» і «Брестская таможня. Доверено страной». Першая экспазіцыя прадставіла інфармацыю аб прамысловых і культурных брэндах рэгіёну, а ў дадатак да яе — элементы народных традыцый аграгарадка Астрамечава Брэсцкага раёна. Другая выстава раскрыла гісторыю зараджэння, развіцця і сучасную дзейнасць Брэсцкай мытні.

 

Дзякуем гасцям сустрэчы за каштоўны дар — выданні, прысвечаныя дзейнасці Брэсцкай мытні, якія хутка папоўняць фонд бібліятэкі і стануць даступнымі кожнаму карыстальніку.

 

Общий читальный зал

+375 162 548 74




Зварот да спісу