Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



«Без тэрміну даўнасці»: прэзентацыя зборніка дакументаў

«Без тэрміну даўнасці»: прэзентацыя зборніка дакументаў

«Без тэрміну даўнасці»: прэзентацыя зборніка дакументаў

22 чэрвеня 2022 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылася прэзентацыя зборніка дакументаў з серыі «Без тэрміну даўнасці» аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пятая кніга шматтомнага выдання прысвечана Брэсцкай вобласці і ўключае два раздзелы: «Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі» і «Расследаванне злачынстваў нямецкіх акупантаў».

У зборніку апублікавана 212 дакументаў, многія з якіх упершыню ўведзены ў навуковы абарот. Большая частка прадстаўленых дакументаў — з фондаў Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці.

З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуўся дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У. І. Кураш. Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А. К. Дземянюк расказаў аб важнасці рэалізацыі праекта для беларускай гістарыяграфіі. З дакладамі выступілі загадчык аддзела публікацый НАРБ, кандыдат гістарычных навук С. В. Кулінок; дырэктар Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці А. Р. Карапузава; доктар гістарычных навук, прафесар, заг. кафедрай гісторыі Беларусі БрДУ імя А. С. Пушкіна У. В. Здановіч; кандыдат гістарычных навук, дацэнт БрДУ імя А. С. Пушкіна Я. С. Розенблат; дацэнт ПалесДУ А. Э. Яленская.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Т. М. Гагакава, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама І. Л. Савянок, прадстаўнікі Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Упраўлення следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, Ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці, спецыялісты Дзяржаўнага архіва, бібліятэкі і інш.

У рамках прэзентацыі зборніка гасцям была прадстаўлена выстава літаратуры з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага «Генацыд у Беларусі. Памяць не памірае».

У канцы сустрэчы адбылася цырымонія ўручэння зборніка дакументаў удзельнікам мерапрыемства. Брэсцкая абласная бібліятэка атрымала ў дар увесь камплект з шасці кніг серыі.

Арганізатарамі падзеі выступілі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці.

 

Аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

+375 162 57 48 76




Зварот да спісу