Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У рамках рэалізацыі плана мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супрацоўнікі агульнай чытальнай залы Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прадставілі выставу «Беларусь 1941–1944. Летапіс вызвалення».
6 мая 2024 года прэзентацыя выставы адбылася для натарыусаў і спецыялістаў Брэсцкай абласной натарыяльнай палаты Беларускай натарыяльнай палаты. Прадстаўлены матэрыял пра палітыку генацыду на тэрыторыі акупаванай Беларусі, пра барацьбу партызан і падпольшчыкаў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыяй «Сямейны летапіс вайны» (з сямейных архіваў супрацоўнікаў і чытачоў бібліятэкі) і экспанатамі часоў вайны з музея мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
7 мая 2024 года выстава прадстаўлена ў Галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама. Кіраўніцтва і супрацоўнікаў тэрытарыяльных органаў Упраўлення прымусовага выканання па Брэсцкай вобласці азнаёміліся з матэрыяламі экспазіцыі. Дакументы згрупаваны па раздзелах: «Акупацыя», «Фронт у тыле ворага», «У вогненным кальцы 1943-га», «Аперацыя „Баграціён“», «Шматвобразная памяць». Асаблівы акцэнт зроблены на нядаўна выдадзеную літаратуру, а таксама матэрыялы, прысвечаныя Брэстчыне ў ваенны перыяд, у тым ліку вызваленне ў 1944 годзе.
Агульная чытальная зала
+375 29 57 48 74