Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Акцыя «Бібліятэчны дэсант-2022»

Акцыя «Бібліятэчны дэсант-2022»

Акцыя «Бібліятэчны дэсант-2022»

15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Да гэтага свята прымеркавана акцыя «Бібліятэчны дэсант». Яна прайшла 11 верасня 2022 г. у зіцячым і юнацкім аддзелах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Гэта дзень самакіравання ў бібліятэцы — юныя чытачы на некаторы час сталі бібліятэкарамі і выконвалі іх абавязкі.


Сустракаў наведвальнікаў Расціслаў Коркаш, запрашаў усіх на свята і раздаваў флаеры. Абслугоўвалі чытачоў Дар'я Арэхва і Уладзіслаў Тарпачоў, а самых маленькіх — Надзея Сталярова і Вольга Берднік. За час правядзення акцыі ў юнацкім аддзеле выдадзена 17 кніг, у дзіцячым — 132 кнігі 38 чытачам. Уся літаратура, атрыманая чытачамі на рукі, абавязкова праходзіла працэдуру ўзважвання ў рамках актыўнасці «Узважанае чытанне», дзе працавалі браты Мікалай і Сяргей Пукіта, Вакульчык Кацярына. У выніку вынесена дадому 19 кг 928 г ведаў і інфармацыі ў выглядзе кніг з дзіцячага аддзела і 8 кг 679 г з юнацкага.


Для вучняў 1-х «А» і «Б» класаў была прачытаная «Вялікая кніга прыроды» Н. Дэвіса і прайшоў майстар-клас. З лісця, шышак, каштанаў, бульбы, морквы дзеці разам з бацькамі майстравалі вырабы. Для 4-х класаў праведзены пазнавальны ўрок «У адзінстве дасканаласць народа».


Майстар-клас па пляценні з бісеру правяла ў юнацкім аддзеле Кіра Гіско. Аксэсуары з бісеру цяпер у модзе — з іх дапамогай можна надаць сабе трохі какецтва. Прыймачук Раман падрыхтаваў прэзентацыю «Самыя незвычайныя бібліятэкі свету». Як бы неверагодна ні выглядалі будынкі, дзеці ўсё ж хацелі б прыходзіць у звыклую для іх, якая стала ўжо сваёй, бібліятэку.


Пасведчанне аб нараджэнні чытача атрымалі Кравец Даша, Мелікан Натан, Коркаш Расціслаў. Расціслаў стаў чытачом юнацкага аддзела.


Вялікую цікавасць у наведвальнікаў выклікала выстава «Бібліятэцы — з любоўю!», дзе былі прадстаўлены кнігі з аўтографамі пісьменнікаў і падарункі чытачоў.


Акцыя бібліятэчны дэсант адбылася пры падтрымцы даўняга партнёра — СШ № 13 імя В. І. Хована.

Намеснік дырэктара па вучэбнай частцы Вольга Канстанцінаўна Красько павіншавала бібліятэкараў з прафесійным святам і адзначыла выключную ролю бібліятэкі ва ўзняцці прэстыжу чытання і адукацыі сярод дзяцей і юнацтва.


Скончылася свята на салодкай ноце: супрацоўнікі бібліятэкі пачаставалі юных калег святочным тортам, уручылі сертыфікаты ўдзельніка акцыі «Бібліятэчны дэсант». Дзеці выказалі жаданне і гатоўнасць узяць удзел у мерапрыемстве і ў наступным годзе.



Аддзел юнацтва,

Кантактны нумар: +375 162 59 43 52


Зварот да спісу