Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
RU
 

Віртуальны музей Непрачытаная кніга В. Ф. Праскурава



22 красавіка — Міжнародны дзень кнігі і аўтарскага права

22 красавіка — Міжнародны дзень кнігі і аўтарскага права

22 красавіка — Міжнародны дзень кнігі і аўтарскага права

22 красавіка ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень кнігі і аўтарскага права. Да гэтай даты агульная чытальная зала падрыхтавала выставу «Беларускі літаратурны Алімп».


Экспазіцыя ўключае 5 раздзелаў, у адпаведнасці з назвамі беларускіх літаратурных прэмій: Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры; прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльная прэмія дзеячам культуры і мастацтва; Нацыянальная літаратурная прэмія; Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»; прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры. Прадстаўлены выданні розных жанраў літаратуры: празаічныя творы, паэзія, драматургія. Сярод кніг-лаўрэатаў: «Жить и помнить. Советские воинские захоронения в Европе» А. В. Шаркова (прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»), «Святло вышыні» Г. В. Марчука (Нацыянальная літаратурная прэмія), «Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая» (спецыяльная прэмія Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва), «В ритме летящих лет… : очерки истории комсомола Беларуси» (Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»).


Запрашаем аматараў беларускага слова пазнаёміцца з матэрыяламі выставы, якая будзе экспанавацца ў агульнай чытальнай зале з 20 па 30 красавіка 2019 г.


Грушкевіч Марына Уладзіміраўна,

бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу