![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў з 1 па 31 ліпеня будзе экспанавацца выстава «1941 – 1944: шлях да вызвалення» (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў).
Гэты год для нашай краіны асаблівы: 75 гадоў таму Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Значнасць такой падзеі з гадамі не памяншаецца.
На выставе прапанавана падборка артыкулаў з газет і часопісаў пра трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы па абароне Брэсцкай крэпасці, падрыхтоўцы і ходзе аперацыі «Багратыён», а таксама пра ролю партызанскага руху ў вызваленні краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выстаўка падрыхтавана па матэрыялах часопісаў: «Армия», «Беларуская думка», «Беларусь», «Союзное государство», «Милиция Беларуси» і газет: «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета», «Рэспубліка», «Белорусская военная газета. Во славу Родины».
Смелова Людміла Сцяпанаўна,
бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 39