Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Ресурс «Редкие книги в собраниях Берестейщины»

Ресурс «Цифровая память Брестчины»



Выстава перыёдыкі «Жывое мінулае і наша сучаснае»

Выстава перыёдыкі «Жывое мінулае і наша сучаснае»

Выстава перыёдыкі «Жывое мінулае і наша сучаснае»

У ліпені Беларусь будзе святкаваць Дзень Незалежнасці — галоўнае свята нацыянальнай дзяржаўнасці. Яно адзначаецца 3 ліпеня — гэта дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1944 г. 


Для беларусаў Дзень Незалежнасці — сімвал нацыянальнай гордасці, доблесці і славы, увасабленне яднання і згуртаванасці людзей. Да свята ў чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў падрыхтавана выстава «Жывое мінулае і наша сучаснае». Матэрыялы экспазіцыі пазнаёмяць чытачоў з гісторыяй станаўлення суверэннай дзяржавы, яе эканамічным развіццём, з нацыянальнымі беларускімі традыцыямі і культурай. Выстава аформлена па матэрыялах часопісаў: «Беларуская думка», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларусь», «Гісторыя і грамадазнаўства», «Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні», «Весці Нацыянальнай акадэміі навук», «Веснік Дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта», «Союзное государство», «Проблемы управления», «Экономика Беларуси», «Новая экономика», «Военно-исторический журнал», «Наука и инновации» і інш.


Шчыра запрашаем наведаць нашу выставу!


Ляпешка Таццяна Пятроўна, бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 39


Возврат к списку