Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава перыёдыкі “Газеце “Літаратура і мастацтва” 85 гадоў”.

Выстава перыёдыкі “Газеце “Літаратура і мастацтва” 85 гадоў”.

Выстава перыёдыкі “Газеце “Літаратура і мастацтва” 85 гадоў”.

У лютым у чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў экспануецца выстава перыёдыкі “Газеце “Літаратура і мастацтва” 85 гадоў”.


“Літаратура і мастацтва” – штотыднёвая літаратурная і грамадска-палітычная дзяржаўная газета Беларусі, заснаваная ў лютым 1932 года ў Мінску. Змяшчае агляды выяўленчага і тэатральнага мастацтва, дойлідства, кіно, літаратуры, музыкі, радыё.


На нашай выставе прадстаўлена факсімільнае выданне першага нумара газеты за 26 лютага 1932 года і юбілейныя нумары. Загалоўкі публікацый першага нумара даюць магчымасць уявіць зместавую накіраванасць тагачаснага культурнага жыцця. Іншыя нумары газеты дазваляюць прагледзіць гісторыю развіцця беларускай літаратуры і мастацтва, яе ўзлёты і спады, прасачыць, якія праблемы і на якім узроўні вырашалі пісьменнікі і мастакі ў розныя гады.


Сённяшні “ЛІМ”, нумары якога таксама экспануюцца на выставе, аб’ядноўвае творчую інтэлігенцыю краіны і захоўвае ўсё тое лепшае, што напрацавана ў мінулым, шукае новыя падыходы ў сваім прафесійным і творчым жыцці.


Віншуем з юбілеем супрацоўнікаў, аўтараў і чытачоў газеты!


Смялова Людміла Сцяпанаўна, бібліятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў

Тэлефон для даведак: +375(162) 57 48 39





Еще по теме:


 Настальгіраваць з "ЛіМам" [Электронный ресурс] / Літаратура і Мастацтва – Брест, 2017. – Режим доступа: http://zviazda.by/be/news/20170317/1489739527-nastalgiravac-z-limam – Дата доступа: 17.03.2017



Возврат к списку