У чытальнай зале бягучых перыядычных выданняў аформлена выстава перыёдыкі «Брэст-культурная сталiца Беларусi» з цыклу «Падзея 2015”.
Бярэсце, Брэст–Літоўск, Брэст над Бугам... Усё гэта сучасны Брэст. Горад з амаль тысячагадовай гісторыяй і няпростым лёсам. Горад богам сцеражоны. Так прынята называць паселішчы, дзе калі-небудзь выдавалася Біблія. Але не толькі Брэсцкая Біблія, а таксама Брэсцкая унія, Брэсцкі мір, Брэсцкая крэпасць у свой час зрабілі Брэст вядомым усяму свету. Пра гэтыя і іншыя гістарычныя звесткі, а таксама пра Брэст сучасны можна пачытаць у часопісах “Беларусь”, “Беларуская думка”, “Пралеска”, “Роднае слова”,”Архівы і справаводства”, “Родная прырода” і іншых, размешчаных на нашай выставе. Спадзяёмся, што чытачоў зацікавіць інфармацыя пра спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, атрыманую калектывам Мемарыяльнага комплексу “Брэсцская крэпасць-герой” за стварэнне новай экспазіцыi “ Музей вайны – тэрыторыя міру” і пра міжнародны фестываль класічнай музыкі “Студзеньскія музычныя вечары”, які ладзіцца ў Брэсце ўжо дваццаць сёмы раз і трымае высокую ноту прафесійнага майстэрства. Выстава будзе дзейнічаць і абнаўляцца на працягу ўсяго года.
Ляпешка Таццяна Пятроўна, бiблiятэкар чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Тэлефон для даведак: + 375 (162) 20 90 47