Начало активности (дата): 18.02.2015 11:04:20
Количество показов: 2101
У першым раздзеле можна пазнаёміцца з асобай Мікалая Радзівіла Чорнага. Дыпламат, канцлер Вялiкага Княства Лiтоўскага, ваявода віленскі і стараста берасцейскі, асветнік і мецэнат — ён з’яўляецца адным з найвыдатнейшых дзеячаў Беларуска-Літоўскай дзяржавы XVI стагоддзя.
Другая частка выставы прысвечана княгіні Францішцы Уршулі Радзівіл, якая ўвайшла ў гісторыю як першая жанчына-драматург у ВКЛ, заснавальніца Нясвіжскага тэатра, аўтар тэатральных п’ес. На экспазіцыі прадстаўлена больш за 60 выданняў: кнігі, мастацка-ілюстраваныя альбомы, часопісы, дыскі з музычнымі творамі XVIII і XIX стагоддзяў.
Выстава знаёміць з такімі цікавымі выданнямі як “Радзивиловская летопись” — факсімільным узнаўленнем летапісу з рэдкімі мініяцюрамі і “Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII — XIX стагоддзяў” — факсімільным выданнем альбома фамільных партрэтаў князёў Радзівілаў, якое выпушчана ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» і стала першым у цыкле кніг-фотаальбомаў пад агульнай назвай «Энцыклапедыя рарытэтаў», лаўрэатам Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2010 года і ўладальнікам Гран-пры 8-га Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» дзяржаў-удзельніц СНД.
Выстава будзе карысна для шырокага кола чытачоў, для тых, хто шануе і імкнецца ведаць беларускую культуру і гісторыю.
Быцко Яніна Міхайлаўна, галоўны бібліятэкар аддзела літаратуры па мастацтве
Тэлефон для даведак: +375(162) 20 90 40.