Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Выстава літаратуры “Паэтычная крыніца Максіма Багдановіча”

Выстава літаратуры “Паэтычная крыніца Максіма Багдановіча”

Выстава літаратуры “Паэтычная крыніца Максіма Багдановіча”

У рамках святкавання 125-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча Бібліятэка прапануе выставу літаратуры “Паэтычная крыніца Максіма Багдановіча”.


Максім Адамавіч Багдановіч стаў адной з першых зорак на небасхіле нацыянальнай паэзіі і застаецца лепшым крытыкам і гісторыкам роднай літаратуры, яе класікам і перакладчыкам.


Выстава раскрывае жыццёвыя старонкі і багатую творчую спадчыну Максіма Багдановіча. Менавіта яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа. Паэт першым паспрабаваў розныя формы вершаў, у тым ліку санеты, трыялеты, ронда, з якімі можна пазнаёміцца на выставе.


На экспазіцыі можна пабачыць і пазнаёміцца са шматлікімі творамі Максіма Багдановіча, у тым ліку са знакамітым зборнікам вершаў “Вянок”, паэтычным зборнікам “Пярсцёнак”, у які ўвайшлі творы з нявыдадзеных зборнікаў “Шыпшына” і аднаіменнага “Пярсцёнка”. Тут жа змешчаны тры выданні аўтара, перакладзеныя на дзесяць моў свету. Адметнай рысай вершаў Багдановіча з’яўляецца тое, што яны беларускія не толькі па слове, але і па духу.


Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі творцы, водгукі аб яго творчасці, фотадакументы і нават ноты песень на вершы Максіма Багдановіча.


З матэрыяламі экспазіцыі “Паэтычная крыніца Максіма Багдановіча”(Да 125-годдзя з дня нараджэння) можна пазнаёміцца ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі з 8 снежня.


Кананчук Надзея Віктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак +375 (162) 20 90 35 

Возврат к списку