Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава літаратуры “Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна”

Выстава літаратуры “Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна”

Выстава літаратуры “Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна”
У рамках святкавання 80-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна з 24 лютага да сярэдзіны сакавіка агульная чытальная зала прапануе выставу літаратуры “Нязгаснае сузор’е Рыгора Барадуліна”.

Творчасць паэта – яркая мастацкая з’ява ў свеце сучаснай беларускай літаратуры. У пісьменніка ёсць сваё месца – месца класіка і нашага сучасніка, аб чым сведчаць матэрыялы выставы.

Выстава знаёміць з жыццём і багатай творчай спадчынай Рыгора Барадуліна. Тут прадстаўлены збор твораў і асобныя працы паэта: кніга хуткамовак “Воз вёз лёс”, кніга вершасказаў “Навошта”, рукапісы паэта “Лепей”.

На выставе змешчана ўнікальнае выданне “Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна”, пад вокладкай якога сабраны неацэнныя скарбы беларускай мовы, якія на працягу ўсяго жыцця бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі паэт.

Уключаны і кнігі, напісаныя творцай у апошні час: “Ксты”, “Anima”. Менавіта тут прасочваецца падзяка Усявышняму і Маці, спроба наблізіцца да сэнсу Вечнае Кнігі, жаданне пачуць душу людскую і сваю.

Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег паэта аб яго творчасці, партрэты аўтара, выкананыя вядомымі мастакамі, фотадакументы, а таксама выданні з аўтографам Рыгора Барадуліна.

Кананчук Надзея Вiктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: +375(162) 20 90 35

Возврат к списку