Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Выстава літаратуры да Дня беларускага пісьменства “Паклон беларускаму Слову!”


Выстава літаратуры да Дня беларускага пісьменства “Паклон беларускаму Слову!”

З 2 верасня ў агульнай чытальнай зале ў рамках святкавання Дня беларускага пісьменства падрыхтавана выстава літаратуры “Паклон беларускаму Слову!” 


На экспазіцыі наведвальнiкi змогуць знайсці матэрыялы пра знакамітых беларускіх першадрукароў Ф. Скарыну, С. Полацкага, М. Сматрыцкага , І. Капіевіча і іншых, пра славутых людзей горада Шчучына, які ў гэтым годзе прымае гасцей свята. 


На выставе таксама прадстаўлены кнігі-лаўрэаты беларускіх і міжнародных літаратурных прэмій.


Запрашаем аматараў беларускага слова наведаць нашу Бібліятэку!


Марашчук Ірына Мiкалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 36



СМИ О СОБЫТИИ:


♦ Намінантамі Першай нацыянальнай літаратурнай прэміі сталі 6 аўтараў // БЕЛТА [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://blr.belta.by/all_news/culture/Namnantam-Pershaj-natsyjanalnaj-ltaraturnaj-prem-stal-6-atara_i_83633.html. – Дата доступа: 08.09.2015. 





Возврат к списку