Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Выстава літаратуры да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча


Выстава літаратуры да 85-годдзя Уладзіміра  Караткевіча

З 26 лістапада агульная чытальная зала ў рамках святкавання 85-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка 

Уладзіміра Караткевіча прапануе выставу літаратуры 

“Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Будзе”.


Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч - адна з найбольш яскравых фігур у беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву.


Матэрыялы выставы знаёмяць з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Прыхільнікі яго творчасці змогуць пазнаёміцца з класікай аўтара: “Каласы пад сярпом тваім,” “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі.


Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка аб яго творчасці, партрэты аўтара, фотадакументы.


Уладзімір Караткевіч быў аўтарам сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Па яго творах былі пастаўлены мастацкія стужкі, тэле-, радыёспектаклі і оперы. Матэрыял аб гэтым таксама можна знайсці на выставе.


Кананчук Надзея Вiктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375(162) 20-90-35


Возврат к списку