Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Выстава літаратуры «Беларусь: краіна і людзі»


Выстава літаратуры «Беларусь: краіна і людзі»

3 ліпеня ўся Беларусь адзначае вялікае свята — Дзень Незалежнасці. З нагоды гэтага святкавання ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі падрыхтавана разгорнутая выстава літаратуры «Беларусь: краіна і людзі».


Выстава складаецца з 4 раздзелаў, якія ўключаюць разнастайныя кніжныя выданні: энцыклапедыі, навукова-папулярную і навуковую літаратуру, а таксама фотаальбомы і іншыя матэрыялы. У першым раздзеле «Шлях да незалежнасці» экспануюцца дакументы, прысвечаныя гістарычнаму шляху да суверэнітэту, пройдзенаму нашай краінай за апошнія 100 гадоў. У другім — «Чалавек і дзяржава» шырока прадстаўлены матэрыялы пра сучасную, суверэнную Беларусь: яе прававы стан, дасягненні ў галіне навукі і асветы, эканомікі і культуры. У 3-м раздзеле «Сучасны свет і Беларусь» — дакументы, прысвечаныя знешняй палітыцы дзяржавы, яе адносінам да іншых краін свету. 4-ы раздзел выставы «Зямля, дзе мы нарадзіліся» (Брэстчына) прысвечаны Году малой радзімы. Тут сабраны кнігі пра гістарычную і культурную спадчыну Берасцейшчыны, пра нашых землякоў, якія праславілі сваю малую радзіму.


Выстава экспануецца з 25 чэрвеня 2018 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў.


Казакова Віялена Віяленаўна, бібліятэкар чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 74.




Возврат к списку