Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Вечар чытання «Кітай і французская літаратура»

Вечар чытання «Кітай і французская літаратура»

Вечар чытання «Кітай і французская літаратура»

Аб вечары чытання «Кітай і французская літаратура».


19 лютага 2019 г. у аддзеле літаратуры на замежных мовах адбыўся вечар чытання, прысвечаны французскаму пісьменніку кітайскага паходжання Dai Sijie (Дай Сыцзэ), лаўрэату Ганкураўскай прэміі — самай прэстыжнай літаратурнай прэміі Францыі.


Дай Сыцзэ з’яўляецца не толькі пісьменнікам, але і кінарэжысёрам, які зняў некалькі фільмаў. У творах Дай Сыцзэ, раманах і фільмах, знайшлі ўвасабленне разважанні аўтара пра гісторыю і традыцыі кітайскага народа, асабістыя ўспаміны пра падзеі, перажытыя ў часы «культурнай рэвалюцыі».


Удзельнікі вечарыны паглядзелі відэасюжэт на французскай мове, які распавядае пра жыццё і творчасць Дай Сыцзэ, пазнаёміліся з сюжэтам яго першага аўтабіяграфічнага рамана «Balzac et la Petite Tailleuse chinoise» («Бальзак і краўчыха-кітаяначка»), які выйшаў у 2000 г. у выдавецтве Gallimard, прачыталі ў арыгінальнай версіі некалькі найбольш яркіх урыўкаў з гэтага твора, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, параўналі свае варыянты з прафесійным перакладам рамана на рускую мову, паглядзелі ўрыўкі з фільма, знятага па кнізе самім аўтарам і прыймаўшага ўдзел у Канскім фестывалі ў 2002 г.


У завяршэнне вечара прысутным была прадстаўлена выстава твораў французскіх аўтараў, натхнёных кітайскай тэматыкай, сярод якіх «Доля чалавечая» Андрэ Мальро («La condition humaine» d'André Malraux) на французскай мове, «Le voyage du fils» d'Olivier Poivre d 'Arvor на французскай мове, некалькі твораў на французскай і рускай мовах Крысціяна Гарсія (Christian Garcin) і французскай пісьменніцы кітайскага паходжання Шань Са (Shan Sa).


Міхальчук Тамара Мікалаеўна,

бібліёграф I катэгорыі аддзела літаратуры на замежных мовах

Кантактны тэлефон: +375 162 59 21 74


Возврат к списку