Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Узнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка

Узнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка

Узнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка

26 верасня ў сценах БрДУ імя А. С. Пушкіна адбылося чарговае ўзнагароджанне лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка. Прэмія Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка Брэстчыны Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, вядомага педагога, літаратуразнаўца, крытыка.


Напачатку мерапрыемства намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Алег Вялічка шчыра павіншаваў пераможцаў і ўручыў ганаровыя дыпломы.


У гэтым годзе лепшымі былі названыя творы наступных аўтараў:


- у галіне прозыФёдар Канстанцінавіч Саевіч з вёскі Ясень Пружанскага раёна за кнігу «Беловежская пуща: моя судьба, моя любовь» і Анатоль Галушка з вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна за кнігу «Яблычны спас»;

- у галіне паэзііГаліна Бабарыка з вёскі Мачуль Столінскага раёна за кнігу «Дарога ў восень» і Настасся Нарэйка з горада Камянца за кнігу «Магдэбургскае права маёй душы»;

- у галіне дзіцячай літаратурыАлена Дэбіш (Гневушава) з горада Брэста за кнігу «Замок тайн».


Таксама Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама за актыўную грамадзянскую пазіцыю і грамадскую дзейнасць, за значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Берасцейшчыны быў адзначаны пісьменнік-публіцыст з горада Іванава Анатоль Дзенісейка.


З віншавальнымі словамі пераможцам, успамінамі і развагамі аб далейшым лёсе прэміі і берасцейскай літаратуры ўвогуле выступілі: начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Таццяна Гагакава; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, член Савета па прысуджэнні прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама, загадчык кафедры беларускага літаратуразнаўства БрДУ імя А. С. Пушкіна Уладзімір Сенькавец; дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, член Савета па прысуджэнні прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама Тамара Данілюк і інш.


Супрацоўнікамі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Лаўрэаты. Літаратурная прэмія Брэсцкага аблвыканкама імя У. А. Калесніка». Першы раздзел выставы быў прысвечаны жыццю і творчай дзейнасці У. А. Калесніка. Сёлета вядомаму пісьменніку, кандыдату філалагічных навук, прафесару, загадчыку кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, стваральніку і кіраўніку абласнога літаратурнага аб'яднання «Зараніца», лаўрэату Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа споўнілася б 95 гадоў. Другі і трэці раздзелы выставы прадстаўлены творамі лаўрэатаў прэміі мінулых гадоў, сярод якіх шмат гучных імёнаў, вядомых не толькі на Берасцейшчыне, але і за яе межамі: Мікола Купрэеў, Ніна Мацяш, Міхась Рудкоўскі, Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Зінаіда Дудзюк, Іван Арабейка, Анатоль Крэйдзіч і інш. 


Госці і ўдзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць азнаёміцца з усімі кнігамі-пераможцамі лаўрэатаў за мінулыя гады, пачынаючы з 2007 года — года заснавання прэміі.


Жэлянгоўская Ірына Іванаўна, галоўны бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 79






Еще по теме:

 У Брэсце назвалі імены ўладальнікаў літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка. Пераможцаў віншавалі ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна. [Электронный ресурс] / Брестский областной исполнительный комитет – Брест, 2017. – Режим доступа: http://brest-region.gov.by/index.php/novosti/51-kultura-i-iskusstvo/7228-u-brestse-nazvali-imjony-ladalnika-litaraturnaj-premii-imya-uladzimira-kalesnika-peramozhtsa-vinshavali-brestskim-universitetse-imya-pushkina – Дата доступа: 27.09.2017

Усіх сабрала адно імя... [Электронный ресурс] / БрГУ ім. А.С. Пушкіна – Брест, 2017. – Режим доступа: http://www.brsu.by/news/usih-sabrala-adno-imya – Дата доступа: 26.09.2017





Возврат к списку