Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Свята роднай мовы “Жывыя вытокі”


Свята роднай мовы “Жывыя вытокі”

19 лютага ў ГКЦ г. Брэста прайшло абласное свята роднай мовы “Жывыя вытокі”. Асобным пунктам праграмы стала прэзентацыя выставы літаратуры “Нам засталася спадчына,” якую прадставіла абласная бібліятэка імя М. Горкага.


Выстава прысвечана знакавым юбілеям выдатных беларускіх асоб: І. П. Шамякіна, К. Крапіваы М. Багдановіча, У. Мулявіна. Гасцей свята зацікавілі шматлікія выданні аўтараў як на беларускай і рускай мовах, так і на замежных мовах. Былі прадстаўлены зборы твораў, творы, выдадзеныя ў 2015 годзе, працы, прысвечаныя гэтым знакамiтым дзеячам нашай культуры і літаратуры.


Творчая дзейнасць Шамякіна, Крапівы, Багдановіча і Мулявіна непарыўна звязана са святам роднай мовы, таму што дзякуючы ім мы можам адчуць і атрымаць асалоду ад мілагучнасці нашай роднай беларускай мовы і ў наш час.


Вялікую цікавасць сярод прысутных вызвалі ўнікальныя помнікі беларускага летапісання, узноўленыя ў наш час : “Полацкае Евангелле,” “Тураўскае Евангелле,” “Баркалабаўскі летапіс” і “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”.


Прэзентацыю выставы зрабілі: загадчыца аддзела літаратуры па мастацтву Т. С. Філіпава і вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы Н. В. Кананчук.


У рамках праграмы свята адбыліся: майстар-клас па выяўленчаму мастацтву пад кіраўніцтвам Уладзіміра Рынкевіча, абласны тур Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, святочны канцэрт і этнадыскатэка.


На працягу свята гучала беларуская народная музыка. Вялікая колькасць людзей, якая прысутнічала на свяце, дакранулася да цудоўнага беларускага слова.


Кананчук Надзея Вiктараўна, вядучы бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35



Возврат к списку