Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Семінар – практыкум для спецыялістаў у галіне дашкольнай адукацыі і ў галіне культуры

Семінар – практыкум для спецыялістаў у галіне дашкольнай адукацыі і ў галіне культуры

Семінар – практыкум для спецыялістаў у галіне дашкольнай адукацыі і ў галіне культуры

26 студзеня з 13.00 да 15.00 гадзін ў аддзеле літаратуры для дзяцей і юнацтва (г. Брэст, вул. Куйбышава, 32) адбудзецца сустрэча спецыялістаў у галіне дашкольнай адукацыі і ў галіне культуры, прысвечаная пытанням развіцця, падтрымкі і прасоўвання беларускай мовы і літаратуры ў сямейнае і дзіцячае асяроддзе.


Сустрэча ладзіцца Бібліятэкай у партнёрстве з дзіцячым садком №3 г. Брэста і распачынае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных у 2017 г. да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.


Верамчук Ларыса Эдуардаўна, загадчыца аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва

Тэлефоны для даведак: +375 (162) 20 90 49; +375 (162) 20 90 50


Праграма семінара-практыкума


“Кнігі беларускіх аўтараў у чытанні дзяцей-беларусаў як фактар культурна-адукацыйнай бяспекі грамадства”.


Месца правядзення: аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага (г. Брэст, вул. Куйбышава, 32)

Дата правядзення: 26 студзеня 2017 года, 13.00 – 15.00

Удзельнікі: педагагічныя супрацоўнікі дзіцячых садкоў Ленінскага раёну г. Брэста, бібліятэкары дзіцячых бібліятэк г. Брэста

13.00 – 13.15

- Інфармацыя “Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі – аснова знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з творамі беларускіх пісьменнікаў”.

- Васілюк Таццяна Мікалаеўна, намеснік загадчыка ДУА “Яслі-сад № 3” г. Брэста.

13.15 – 13.30

- Інфармацыя ля выставы і агляд літаратуры для дзяцей дашкольнага ўзросту “Творцы і героі беларускай дзіцячай кнігі”.

- Рыбакова Ліана, бібліятэкар аддзела літаратуры для дзяцей і юнацтва Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага.

13.30 – 14.00

- Майстар-клас “Ходзіць Бай” : праблемы выкарыстання і ўжывання роднай мовы ў сям’і “.

- Вольга Крусь, выкладчыца кафедры педагогікі БрДУ імя А. С. Пушкіна, аўтар выхаваўчага праекту “Бацькі. ВУ”.

14.00 – 14.30 

Кава-паўза

14.30 – 15.00 

Працяг майстар - класу

15.00 – 15.15

- “Народныя спевы ў выхаванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і павагі да роднай мовы і культуры”.

Гурт “Лучына” .



Возврат к списку