Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Прэзентацыя выставы “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва”

Прэзентацыя выставы “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва”

Прэзентацыя выставы “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва”

У агульнай чытальнай зале Бібліятэкі адбылася прэзентацыя выставы “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва” (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання) з аглядам прадстаўленных на ёй матэрыялаў. Прысутнічалі госці Бібліятэкі – наведвальнікі Інстытута трэцяга ўзросту г. Брэста.


Галоўны бібліятэкар чытальнай залы Ірына Мікалаеўна Марашчук расказала пра гісторыю святкавання юбілеяў кнігадрукавання, паведаміла пра шэраг мерапрыемстваў да сёлетняга юбілею, у тым ліку і з удзелам нашай Бібліятэкі. Вялікую цікавасць у прысутных выклікала шматтомнае выданне “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”, а таксама працы вядомых навукоўцаў пра жыццё і дзейнасць беларускага першадрукара. Напрыканцы сустрэчы адбылася невялікая дыскусія аб ролі Скарыны ў гісторыі беларускай культуры, “белых плямах “ скарыназнаўства.


Выстава будзе экспанавацца ў чытальнай зале на працягу года.


Запрашаем жыхароў, а таксама гасцей нашага горада пазнаёміцца з экспазіцыяй!


Марашчук Ірына Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: 8 (162) 57 48 74.


Возврат к списку