Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Пераможцы конкурса юнацкай паэзіі – 2014


Пераможцы конкурса юнацкай паэзіі – 2014

22 мая 2014 г. у межах Дзён шведскай і беларускай літаратуры ў Брэсце прайшоў фінальны тур конкурса юнацкай паэзіі.

Месцам правядзення мерапрыемства была Брэсцкая абласная бібліятэка імя М.Горкага.

У першым, завочным туры конкурса, ўзялі ўдзел 138 маладых паэтаў ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў з усёй Брэсцкай вобласці, пасля чаго кампетэнтнае журы вызначыла 9 фіналістаў.

Пераможцамі конкурса юнацкай паэзіі – 2014 у Брэсцкай вобласці сталі:

* Першае месца за верш “Ціха зёлкамі…” атрымала Яўгенія Пракапчук, вучаніца сярэдняй школа № 3 г. Ганцавічы. Галоўны прыз за першае месца – паездка ў Швецыю.

* Другое месца заняла Вольга Цепун, вучаніца гімназіі №3 г. Пінска (верш “Рождественский ноктюрн»).

* Трэцяе месца занялі Анастасія Булыга, студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання (верш “Васількі”) і Глеб Дубінін, вучань сярэдняй школы в. Малоткавічы Пінскага раёна (верш “Кветкі”).

Вершы пераможцаў:

Яўгенія Пракапчук

* * *
Ціха зёлкамі, з роснай смугой
Прытулюся да роднае хаты.
Мяне ж лічаць чужой
І завуць крапівой,
А я толькі здзічэлая мята.
Не шкадуюць маіх каранёў:
Кажуць, нібы зямля мной хварэе.
Не скажу злосных слоў,
Хоць мяне гоняць зноў,
Але рукі пячы я не ўмею.
То хай нішчаць і зерне, і квет,
Покуль мара ўнутры шчэ не б’ецца!
Хай адыйдуць ад бед
У нязведаны свет
Хоць яны з неапаленым сэрцам!

* * * * *

 Вольга Цепун

Рождественский ноктюрн

Вырежи мне снежинку с бумажной росписью.
Настроение расчудесное - город украшен яркостью.
Только из рук онемевших все выпадают ножницы,
В таких случаях вздыхается особенно тягостно.
Месяц назад ты распрощалась с осенью,
Верила - чудо придет с серебристой проседью,
Но не смогла ты ужиться с кривой антуражностью.
Люди в троллейбусах смотрятся теплыми парами.
Смотришь на них, усталая, полусонная:
Мир тебе кажется жутко смешным и неправильным.
Вдруг ты находишь в этом немом серпентарии
Чьи-то, до боли знакомые, пристально-карие;
И что-то пронзает твою воспаленную голову.
Ты силишься вспомнить, где же встречала их ранее
И почему по спине пробежала дорожка инея.
Но злое, разбуженное сознание
Не выдаст ни тембр голоса, ни полное имя,
Только ошибку «полная амнезия».
И какой-то мальчишка сунет тебе в обложке
Толстую книжку, велит с ней не расставаться.
Дома тебя встречает черная кошка,
Ты нальешь ей сливок в стеклянную плошку…
На столе покоятся «Записки о Шерлоке Холмсе».
Ты тянешься к книге обледеневшими пальцами.
Ночь пройдет странно, почти бессонно –
Ты проживаешь моменты бумажной страны.
Хватай ее крепко, она станет твоей – шагни!
Тусклый свет обнимает нимбом тяжелую голову,
Мысли заполнят глаза. Смахнув со щеки, идешь
К подоконнику
И замираешь, глядя на праздничные огни.

 * * * * *

Настасся Булыга

Васількі

І тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж пярсідскага ўзору,
Цвяток радзімы васілька…
Максім Багдановіч

Дзівілася майстрыха-паланянка
Вачмі ласкала рушнікі свае,
Дзе золата расы ліпнёвым ранкам,
Дзе жаваронак у жытах пяе,

Шумяць дзе беластволыя бярозы
І гімн пяюць Радзіме і Жыццю.
Ці ўпалі, можа, пацеркамі слёзы
Ткачыхі па самотнаму шыццю?

Начэй і дзён бясконцае вар’яцтва.
Адкуль з’явіўся вобраз васілька,
Крыніца дзе высокага мастацтва?
Мо неба голас выткала рука?

Ад Зніча, Пяруна, ад родных ніваў?..
Напружана ўглядалася ў акно.
І не ўзор пярсідскі – чым не дзіва? --
Палесся сімвал лёг на палатно.

Свяціліся ткачых стамлённых твары,
Яна ж адчула, як душа пяе.
І не было заморскага тавару,
Які б зраўняўся з вышыўкай яе.

Што помніла – змагла ўсё перанесці
На шоўк: лугі, рамонкі ля ракі…
І снілася шчаслівай ёй Палессе
І сінія, як неба, васількі.

* * * * *  

Глеб Дубінін

Кветкі

Добра ведаю, што
Словы гэтыя клінам магутным
Знойдуць голавы тых
Хто патрэбу мае ў іх.
Па-над роднай зямлёй
Праспявае хай вецер вільготны
Аб свабодзе, якая
Прагне выйсці на свет цераз пыл.
І хай сонца, якое
Коле вока халодным праменнем
Стане яркім, гарачым
І паверне жыцце да людзей.
Хай паля ды лугі
Паспрабуюць падняцца да неба
І калоссем жытнёвым
Заквітнеюць як мага хутчэй.
Няхай родная мова
Што з'яўляецца самай прыгожай
Смела ўстане з кален
І застане краіну ў той раз
Калі белыя кветкі
Узыйдуць над родным загонам
І чырвоныя кветкі
Будуць радаваць усіх беларусаў
Кожны дзень
Кожны год
Кожны час.



Возврат к списку