Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Пабачыў свет трэці выпуск выдання “Берасцейскія кнігазборы”


Пабачыў свет трэці выпуск выдання “Берасцейскія кнігазборы”

У берасцейскім выдавецтве “Паліграфіка” напрыканцы 2014 г. пабачыў свет чарговы, трэці выпуск выдання “Берасцейскія кнігазборы”, які ўключае матэрыялы круглага стала «Брэсцкая Біблія» – унікальны помнік культуры ХVІ стагоддзя: да 450-годдзя выдання” (Брэст, май 2013 г.).

У зборнік увайшлі 25 арыгінальных артыкулаў навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі, прысвечаных Брэсцкай Бібліі – самай вялікай і багата аформленай друкаванай кнізе ХVI ст., калыскай якой з’яўляецца беларускі горад Брэст. Мяркуючы па колькасці сучасных даследчых матэрыялаў і нязгаснай цікавасці прадстаўнікоў навукі і культуры, Брэсцкая Біблія застаецца феноменам, а пытанні яе з’яўлення, існавання і распаўсюджвання да сённяшняга часу актуальныя.

Даследаванні берасцейцаў прадстаўлены працамі Валерыя Мароза, Алеся Вабішчэвіча, Аляксандра Баюры, Анатоля Гладышчука і Анатоля Нікітчыка.

Агульную навуковую рэдакцыю выдання выканаў доктар філалагічных навук, загадчык аддзела рэдкай кнігі Расійскай Нацыянальнай бібліятэкі (г. Санкт-Пецярбург) Мікола Нікалаеў. Ён жа з’яўляецца і аўтарам першага ў гісторыі перакладу на беларускую мову зварота брэсцкага старасты Мікалая Радзівіла да караля Жыгімонта Аўгуста, надрукаванага як Прадмова да Брэсцкай Бібліі.

Выкананне дызайнерскага макета кнігі належыць вядомаму беларускаму мастаку Генадзю Мацуру.

Возврат к списку