На працягу сакавіка ў агульнай чытальнай зале можна пазнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі “Литературный Олимп Светланы Алексиевич”. Выстава літаратуры падрыхтавана ў рамках святкавання Сусветнага дня пісьменніка.
Экспазіцыя знаёміць з жыццём і творчасцю С. Алексіевіч, лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2015г., вядомай беларускай пісьменніцы, стваральніка ўнікальнага мастацкага метаду, заснаванага на бяседах з рэальнымі людзьмі. На выставе прадстаўлены шырока вядомыя творы: “У вайны – не жаночы твар”, ”Цынкавыя хлопчыкі”, “Зачараваныя смерцю”, ”Чарнобыльская малітва”, ”Час second – hand”, выдадзеныя на мове арыгiнала, а таксама перакладзеныя на нямецкую, шведскую, славацкую, польскую, італьянскую мовы.
Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег аб творчасці С. Алексіевіч.
Крылова Кацярына Паўлаўна, бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Тэлефон для даведак: +375 (162) 20 90 35.