Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Кніжная выстава-прагляд “Брэст — культурная сталіца Беларусі 2015”

Кніжная выстава-прагляд “Брэст — культурная сталіца Беларусі 2015”

Кніжная выстава-прагляд “Брэст — культурная сталіца Беларусі 2015”

У гэтым годзе Брэст атрымаў ганаровы статус культурнай сталіцы Беларусі. Разам з Полацкам і Туравым наш горад уваходзіць у тройку старэйшых гарадоў краіны. Гэта горад з багатай старажытнай гісторыяй. Сёння Брэст з’яўляецца цэнтрам навукі і культуры рэгіёна.


Да гэтай значнай у жыцці горада падзеі прымеркавана кніжная выстава-прагляд “Брэст — культурная сталіца Беларусі 2015”, падрыхтаваная супрацоўнікамі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. 14 мая яе прэзентацыя адбылася ў пракуратуры Брэсцкай вобласці.


Выстава, на якой было прадстаўлена каля 200 крыніц, змяшчала некалькі раздзелаў: гісторыя, культура, літаратура, мастацтва і асобы. Асаблівая ўвага была нададзена гістарычным і культурным падзеям сусветнага маштабу: першай на тэрыторыі Беларусі друкарні і выдадзенай у ёй Брэсцкай Бібліі, Брэсцкай царкоўнай уніі, Брэсцкаму міру, Брэсцкай крэпасці і г.д. Сярод шматлікіх кніжных выданняў былі прадстаўлены і кнігі-рарытэты: "Wielka encyklopedia powszechna ilustrowana" (1890), "Сборник обязательных постановлений для жителей города Брест-Литовска, составленных Городскою Думою и изданных в период времени с 1883 по 1911 гг." (1911), Jerzy Sroka “Brześć nad Bugiem. Dzieje miasta i twierdzy” (1997), “Народное (национальное) собрание Западной Белоруссии” (1946), “Уния в документах” (1997) і інш.


Галоўным бібліёграфам аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Жэлянгоўскай Ірынай Іванаўнай быў падрыхтаваны тэматычны агляд кніжных крыніц, у якіх закраналіся і асвятляліся найбольш важныя культурныя падзеі горада, тэатральныя фестывалі, дзейнасць устаноў адукацыі і культуры, узгадваліся імёны вядомых рэлігійных і культурных дзеячаў, мастакоў, навукоўцаў і пісьменнікаў Берасцейшчыны.


Возврат к списку