Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная»

Кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная»

Кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная»

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі пачала дзейнічаць кніжная выстава «Берасцейшчына турыстычная».


Брэст — горад незвычайнага лёсу і месца скрыжавання сотняў дарог.


Сапраўдныя жамчужыны краю часцей за ўсё схаваныя і знайсці іх вельмі няпроста, але ў гэтым нам могуць дапамагчы разнастайныя карты, даведнікі і кнігі.


Гісторыю горада і сучаснае яго развіццё можна прасачыць па наступных выданнях, прадстаўленых у першым раздзеле выставы: «Брест. На перекрестке дорог и эпох» пад рэдакцыяй А. М. Суворава, «От Берестья до Бреста из века в век» В. Мароза і В. Яжэлава, энцыклапедычным даведніку «Брэст» 1987 г. і інш.


Берасцейская зямля славіцца ўнікальнымі шэдэўрамі замкавай і палацава-паркавай архітэктуры. Гэтыя мясціны звязаны з імёнамі Адама Міцкевіча, Напалеона Орды, Казіміра Лышчынскага, Тадэвуша Касцюшкі, Міхаіла Агінскага і інш. Аб адметнасцях гэтых мясцін можна даведацца з кніг: «Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X–XХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы)» Л. М. Несцерчука, «Старинные усадьбы Берестейщины» А. Т. Федарука, «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць» і інш. Акрамя таго, у другім раздзеле выставы экспануюцца турыстычныя даведнікі амаль па ўсіх раёнах Брэсцкай вобласці.


Унікальным аб’ектам экалагічнага турызму з’яўляецца запаведнік «Белавежская пушча», якому прысвечаны трэці раздзел выставы. Гісторыя, асаблівасці равіцця і сучасны стан запаведніка адлюстраваны ў шматлікіх фотаальбомах: «Беловежское диво» (Мінск, 2017), «Белавежская пушча» (Мінск, 2004) і інш.; кніжных выданнях: Шарай М. «Белавежская пушча», Семаков В. В. «Были и легенды Беловежской пущи», «Беловежская пуща. Дыхание природы: легенды и были, памятники природы, удивительное и замечательное» (Брэст, 2014), «7 чудес Беловежской пущи» (Мінск, 2009) і інш.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць кніжную выставу «Берасцейшчына турыстычная», якая будзе экспанавацца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі да пачатку ліпеня бягучага года!


Ківачук Маргарыта Яўгеньеўна, бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі.

Тэлефон для даведак: + 375 162 57 48 79




Возврат к списку