Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
BY
 

Жить с удовольствием!

Рыгор Барадулін. 85 год з дня нараджэння



Да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Да Міжнароднага дня роднай мовы

19 лютага 2020 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы ў Брэсцкім абласным ліцэі імя П. М. Машэрава. Была прадстаўлена разгорнутая выстава літаратуры «У словах беларускіх Беларусь жыве», на якой экспанавалася больш за 120 экз. кніг і электронных выданняў з фонду беларускай мастацкай літаратуры, калекцыі А. М. Карлюкевіча, аддзела рэдкай кнігі, а таксама творы з аўтографамі аўтараў. З аглядам літаратуры выступіла галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы Ірына Марашчук, якая расказала пра шэдэўры пісьменства і літаратуры X–XVIII cтст., творы класікаў беларускай літаратуры і сучасных празаікаў і паэтаў.


Выставу наведалі больш за 140 навучэнцаў і настаўнікаў ліцэя.


20 лютага ў абласным грамадска-культурным цэнтры прайшло свята «Жывыя вытокі», у якім таксама брала ўдзел Бібліятэка. Кніжная экспазіцыя «Песняры зямлі беларускай. Пісьменнікі-юбіляры 2020 года» была прэзентавана загадчыцай агульнай чытальнай залы Тамарай Глазковай і галоўным бібліятэкарам аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Аленай Бельскай. Выстава адлюстравала творчыя постаці выбітных беларускіх літаратараў ад Ф. Багушэвіча, які святкуе 180-годдзе, да Л. Рублеўскай, якая з’яўляецца сёлета 55-гадовым юбілярам. Асобнымі тэматычнымі блокамі былі прадстаўлены жыццё і творчасць У. Караткевіча, Р. Барадуліна, А. Макаёнка, К. Чорнага і Л. Дайнекі.


Другая частка выставы была прысвечана берасцейскім пісьменнікам-юбілярам (З. Дудзюк, М. Трафімчук, Я. Пархута, А. Наварыч і інш.) і абласной літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка. Сярод выданняў, прадстаўленых на мерапрыемстве, былі выданні 30-х, 40-х і 50-х гадоў XX ст. з сектара рэдкай кнігі і выданні з аўтографамі аўтараў.


Возврат к списку