Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Бібліятэка прыняла ўдзел у XXI Міжнароднай выставе “СМІ ў Беларусі”

Бібліятэка прыняла ўдзел у XXI Міжнароднай выставе “СМІ ў Беларусі”

Бібліятэка прыняла ўдзел у XXI Міжнароднай выставе “СМІ ў Беларусі”

Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у XXI Міжнароднай выставе “СМІ ў Беларусі”, якая праходзіла з 3 па 6 мая ў Мінску.


Традыцыйна, акрамя беларускіх СМІ, на выставе былі шырока прадстаўлены сродкі масавай інфармацыі Расійскай Федэрацыі, Саюзнай дзяржавы, краін СНД, Кітая, Венесуэлы, Кубы і іншых. У рамках выставы праводзіліся круглыя сталы, семінары, майстар-класы з удзелам вядучых журналістаў і медыя-спецыялістаў з Беларусі і Расіі. Таксама ў дні працы форума адбылася цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі “Залатая ліцера”.


Спецыяльна для форуму супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы і аддзела краязнаўчай літаратуры Бібліятэкі была арганізавана разгорнутая кніжная выстава “Ад Буквіцы да Слова» (Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання).


Першы раздзел выставы “Беларускае кнігадрукаванне праз прызму часу” прысвечаны гісторыі друкаванай кнігі. Тут прадстаўлены ўнікальныя выданні: “Тураўскае Евангелле”(першы на тэрыторыі Беларусі рукапісны літаратурны помнік XI ст.),“Гісторыя беларускай (крыўскай ) кнігі” Вацлава Ластоўскага 1926 года выдання (факсімільнае выданне), “Гісторыя беларускай кнігі. Кн. 1. Кніжная культура ВКЛ” Мікалая Нікалаева, “Памятники литературы Беларуси X – XVIII веков” (склад. І. В. Саверчанка) і інш.


Гісторыю беларускага друку нельга ўявіць без асобы Францыска Скарыны. Гэты чалавек увайшоў у гісторыю нашай дзяржавы як першадрукар і перакладчык, асветнік і гуманіст, паэт і медык, батанік і астраном. Дзякуючы яго намаганням 6 жніўня 1517 года з’явілася першая ва Ўсходняй Еўропе і на беларускіх землях друкаваная кніга – “Псалтыр”.


Асобае месца на выставе займае мнагатомнае выданне ”Кніжная спадчына Францыска Скарыны” – факсімільнае ўзнаўленне пражскіх і віленскіх выданняў першадрукара, “Прадмовы і пасляслоўі”, “Выбраныя творы”, “Францыск Скарына на мовах народаў свету”, а таксама шэраг кніг вядомых скарыназнаўцаў пра жыццё і дзейнасць беларускага асветніка.


Другі раздзел выставы “З гісторыі друкаванага слова Берасцейшчыны” знаёміць з асаблівасцямі развіцця кніжнай справы нашага рэгіёна.


Сведчаннем таго, што сярод берасцейцаў-гараджан у канцы XII — пачатку XIII ст. былі пісьменныя людзі, з’яўляецца самшытавы грабеньчык з азбукай-кірыліцай, знойдзены археалагічнай экспедыцыяй на чале з Пятром Лысенка пры раскопках старажытнага Бярэсця. На абодвух баках грабянца выразаны літары алфавіта. Відаць, ён служыў своеасаблівым букваром, па якім берасцейцы вучыліся грамаце ў XII ст. Дакладную копію грабеньчыка, а таксама манаграфію Пятра Лысенка “Берестье” можна было пабачыць на выставе.


Вядома, што ў XVI ст., у эпоху Адраджэння, відны палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч Вялікага княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Чорны, з імем якога звязана распаўсюджванне і прапаганда рэфармацыйных ідэй на нашых землях, пачаў усур’ёз займацца арганізацыяй кнігавыдавецкай справы, якая і прынесла яму славу князя-асветніка. На пачатку 50-х гг. ён запрасіў да сябе з Кракава майстроў кнігадрукарскай справы і адкрыў у Берасці сваю першую друкарню. У 1553 г. у горадзе запрацаваў першы друкарскі станок. Сярод кніг, надрукаваных у гэтай друкарні, — шэдэўр кнігадрукарскага мастацтва — вялікая ілюстраваная “Біблія”, якую прынята называць “Брэсцкай” альбо “Радзівілаўскай”. Гэта — другое пасля Ф. Скарыны выданне Бібліі на тэрыторыі этнічнай Беларусі.У 2003 годзе ў Кракаве па ініцыятыве і пры фінансавай падтрымцы Пятра Кралікоўскага Брэсцкая Біблія была перавыдадзена. З гэтым узноўленым факсімільным выданнем і шэрагам навуковых даследванняў, прысвечаных Бібліі, можна было азнаёміцца на выставачных паліцах.


Акрамя названых кніг, прадстаўленых у раздзеле, можна вылучыць і шэраг выданняў па гісторыі і культуры горада: DanutaWaszczukówna-Kamieniecka “Brześć niezapomnianemiasto” (Londyn, 1997), “Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Брэста” (Мінск, 1997), “Брест в 1919—1939 гг.: документы и материалы” (Брест, 2009), “Брест в 1939—1941 гг.: документы и материалы” (Брест, 2012), “Брест. На перекрёстке дорог и эпох” (Брест, 2009), “От Берестья до Бреста из века в век” (Брест, 2003), “Брест. Город впечатлений: фотоальбом” (Брест, 2014), “Берасцейскія кнігазборы” (Матэрыялы і даклады ўсіх Міжнародных навукова-практычных канферэнцый) і інш.


Завяршаючым момантам выставы сталі даследванні і працы сучасных журналістаў: Георгія Тамашэвіча, Уладзіміра Турава, Анатоля Крэйдзіча, Аляксандра Валковіча і іншых нашых вядомых землякоў.


Марашчук Ірына Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Жэлянгоўская Ірына Іванаўна, галоўны бібліятэкар аддзела краязнаўчай літаратуры

Тэлефоны для даведак: +375 (162) 57 48 74

+375 (162) 57 48 79


Возврат к списку