Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Виртуальный музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Адкрыццё выставы «З Беларуссю ў сэрцы… З калекцыі Пятра Краўчанкі».

Адкрыццё выставы «З Беларуссю ў сэрцы… З калекцыі Пятра Краўчанкі».

Адкрыццё выставы «З Беларуссю ў сэрцы… З калекцыі Пятра Краўчанкі».

30 чэрвеня ў Мастацкім музеі (філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея) адбылося адкрыццё выставы «З Беларуссю ў сэрцы… З калекцыі Пятра Краўчанкі».


Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Бібліятэка, Мастацкі музей, непасрэдна П. К. Краўчанка.


Пётр Кузьміч Краўчанка — вядомы беларускі дыпламат: міністр замежных спраў Беларусі (1990–1994), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі і на Філіпінах (1998–2002), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1990) і Рэспублікі Беларусь (1995–1996), кандыдат гістарычных навук; грамадскі дзеяч, калекцыянер.


У ходзе сустрэчы П. К. Краўчанка падрабязна прадставіў 29 рарытэтных прац з асабістай калекцыі, прысвечаных гісторыі Беларусі, у т. л. Берасцейшчыны. Гонарам калекцыі ён лічыць 11 пейзажных фотаздымкаў польскага фотамастака італьянскага паходжання Тэафіла-Эўгеніюша Барэцці, які некаторы час жыў у Беларусі і палюбіў яе. Работы адлюстроўваюць памятныя мясціны і архітэктурныя помнікі Беларусі: Нясвіж і замак Радзівілаў, Навагрудак, Завоссе, Туганавічы — месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю А. Міцкевіча. На двух фотаздымках можна ўбачыць гістарычныя помнікі, якія да нашага часу не захаваліся — «стары скарбец» у Дабрамысле былога Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) і «фальварак» ва Усялюбе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.


Пасля прадстаўлення калекцыі Пётр Кузьміч Краўчанка падарыў некалькі рарытэтных дакументаў са свайго прыватнага «музея» старшыні Брэсцкага гарвыканкама А. С. Рагачуку, Бібліятэцы, Мастацкаму музею.


Затым слова ўзялі: А. С. Рагачук, Консул Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце пан Кшыштаф Расіньскі, краязнавец В. В. Мароз, дырэктар Бібліятэкі Т. П. Данілюк. Напрыканцы П. К. Краўчанка адказаў на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.


Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы былі падрыхтаваны дзве выставы. Адна з іх прысвечана памятным гістарычным мясцінам Беларусі; другая — дзейнасці і творчасці П. К. Краўчанкі. Пад рубрыкай «П. К. Краўчанка раіць» была прадстаўлена гістарычная і мастацкая літаратура.


Мерапрыемства асвятлялі шматлікія сродкі масавай інфармацыі.


Глазкова Т. В., загадчык агульнай чытальнай залы

Тэлефон для даведак: +375 162 57 48 74








Еще по теме:




Петр Кравченко представил в Бресте выставку раритетов из своей коллекции [Электронный ресурс] / Виртуальный Брест – Брест, 2017. – Режим доступа: http://virtualbrest.by/news48037.php – Дата доступа: 04.07.2017


♦ Экс-министр иностранных дел Беларуси Петр Кравченко предложил включить празднование 1000-летия Бреста в официальный календарь ЮНЕСКО [Электронный ресурс] / Вечерний Брест – Брест, 2017. – Режим доступа: http://www.vb.by/society/history/kravchenko_collection.html – Дата доступа: 30.06.2017


♦ Выставка из коллекции Петра Кравченко в Бресте: «З Беларуссю ў сэрдцы. Пейзажныя фотаздымкі Тэафіла-Эўгеніюша Барэцці (XIX-XX стст.)» [Электронный ресурс] / TOMIN.BY – Брест, 2017. – Режим доступа: http://tomin.by/news/cult/19968-vystavka-petra-kravchenko-v-breste-pejzazhnyya-fotazdymki-teafila-e-geniyusha-baretstsi-xix-xx-stst – Дата доступа: 30.06.2017




Возврат к списку