Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
Брестская областная библиотека имени М. Горького |
|
10-га снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень правоў чалавека.
У гэты дзень у 1948 годзе была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.
Да гэтай даты ў Інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле бібліятэкі падрыхтавана тэматычная кніжная выстава з цыклу “Чалавек і закон” “Каб з годнасцю жыць”.
На выставе прадстаўлены юрыдычныя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі, а таксама кнігі і артыкулы з часопісаў па правах чалавека і правах дзяцей. Тут можна знайсці таксама дакументы, якімі патрэбна кіравацца ў той ці іншай жыццёвай сітуацыі. Поруч з нарматыўнымі прававымі актамі як беларускімі, так і міжнароднымі на выставе прадстаўлены іншыя матэрыялы правапрымяняльнага характару: каментарыі, растлумачэнні, кансультацыі, адказы на актуальныяя пытанні, метадычныя рэкамендацыі, бібліяграфічныя матэрыялы па правах чалавека.
Калі ж патрэбны дакумент не прадстаўлены на выставе, да паслуг чытачоў у аддзеле працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, дзе ёсць свабодны доступ да прававой і сацыяльна значнай інфармацыі для ўсіх слаёў насельніцтва.
Горбачевская Валентина Адамовна, заведующая информационно-библиографическим отделом
Телефон для справок: +375 (162) 57 48 37