Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
2 красавіка 2021 г. у Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры была арганізавана разгорнутая выстава літаратуры «Живые нити родства» з фондаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага, якая прадставіла звыш 200 дакументаў.
Экспазіцыя стала своеасаблівым экскурсам у гісторыю ўзаемаадносін двух народаў, якія выйшлі з аднаго славянскага кораня. Першая частка «Общая история — общая судьба» ўключала матэрыялы, якія раскрывалі важнейшыя гістарычныя вехі: ад агульнай дзяржавы Кіеўскай Русі да знаходжання ў складзе СССР. Значны інтарэс у прысутных вызвалі выданні з аддзела рэдкай кнігі «Акты Виленской археографической комиссии. Т. 6» (1872) і «Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края» П. М. Бацюшкава (1890).
Цэлы шэраг дакументаў быў прысвечаны драматычным старонкам, якія выпалі на долю двух народаў у ходзе Першай і Другой сусветных войнаў. Вялікая Айчынная вайна стала сапраўдным прыкладам мужнасці і гераізму беларусаў і расіян у адзіным страі. Брэсцкая крэпасць, абарона Масквы, Севастопаля, Курская і Сталінградская бітвы, блакадны Ленінград, аперацыя «Баграціён» і інш. — усе гэтыя ваенныя этапы знайшлі адлюстраванне ў літаратуры, прадстаўленай на выставе. А мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» і сёння, праз 80 гадоў, з’яўляецца «крэпасцю супрацоўніцтва». З мэтай яго захавання рэалізуецца праект Саюзнай дзяржавы «Капитальный ремонт, реставрация и музеефикация сооружений Брестской крепости в мемориальном комплексе „Брестская крепость-герой“».
«Союзное государство: современное состояние и перспективы развития» — другі раздзел экспазіцыі. Важным дакументам гэтай часткі з’яўляецца «Договор о создании Союзного государства», які падпісаны Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй 8 снежня 2009 г. Сёння ў рамках Саюзнага будаўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй рэалізуюцца дзясяткі перспектыўных праектаў у розных сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця. У Беларусі ёсць прамыя гандлёва-эканамічныя адносіны з 80 рэгіёнамі Расіі. Супрацоўніцтва ў эканамічнай, палітычнай, ваеннай абласцях, а таксама на міжнароднай арэне — усе гэтыя пытанні знайшлі адлюстраванне ў аналітычных зборніках, навуковых выданнях, а таксама на старонках перыядычных выданняў.
У частцы экспазіцыі, якая прысвечана культурнаму супрацоўніцтву, літаратурным узаемасувязям вялікі інтарэс вызвалі такія выданні: «Белорусы, прославившие Россию. Россияне, прославившие Беларусь» (Мінск, 2013), «Русские в Беларуси» (Мінск, 2010), «Беларускі Пецярбург» (Санкт-Пецярбург, 2009) М. Ніколаева, «М. Горький и А. Богданович: дружба, рождённая на берегах Волги» (Масква, 2018), літаратурны альманах «Созвучие. Беларусь – Россия» і інш. Тут былі прадстаўлены матэрыялы пра лаўрэатаў прэміі Саюзнай дзяржавы, да ліку якіх адносяцца выдатныя беларусы і расіяне І. Шамякін, М. Фінберг, У. Гасцюхін, У. Зельдзін.
З матэрыяламі выставы пазнаёміліся таксама старшыня Брэсцкага гарвыканкама А. С. Рагачук, Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Брэсце І. Ю. Канякін.
Мерапрыемства асвятлялі сродкі масавай інфармацыі.
З 3 красавіка выстава «Живые нити родства» экспануецца ў агульнай чытальнай зале бібліятэкі.
Глазкова Тамара Васільеўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74