![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прапануе вашай увазе выставу «П. И. Чайковский», прысвечаную 180-годдзю з дня нараджэння геніяльнага рускага кампазітара, педагога, дырыжора і музычнага крытыка. Чайкоўскі прызнаны адным з найвялікшых кампазітараў свету, яркім прадстаўніком музычнага рамантызму і адным з выбітных лірыкаў і драматургаў-псіхолагаў у музыцы. Спадчына кампазітара — гэта розныя па жанры музычныя творы: оперы, балеты, сімфоніі, рамансы, канцэрты, харавыя сачыненні, кантаты і інш.
У фондзе аддзела шырока прадстаўлены нотныя выданні і запісы твораў кампазітара ў выкананні знакамітых аркестраў і сольных выканаўцаў на CD- і вінілавых дысках. Сярод кніг, якія распавядаюць пра жыццёвы і творчы шлях кампазітара, асаблівае месца займае кніга «Неизвестный Чайковский. Последние годы» з серыі «Гении и злодеи», якая малюе жывое аблічча кампазітара, праўдзіва, без рэтушы, але з разуменнем, што перад чытачамі — чалавек, адзначаны чароўным дарам. Вялікую цікавасць уяўляе альбом «П. И. Чайковский», у якім выкарыстаны фота- і дакументальныя матэрыялы са сховішчаў музеяў. Усяго прадстаўлена каля 50 выданняў.
Выстава адрасавана прыхільнікам таленту кампазітара. Экспазіцыя адкрыта для прагляду з 5 мая 2020 г.
Філіпава Таццяна Сяргееўна,
заг. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78