Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Мир поэзии и поэзия мира»

Выстава «Мир поэзии и поэзия мира»

Выстава «Мир поэзии и поэзия мира»

З 15 сакавіка 2021 г. у аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца кніжная выстава «Мир поэзии и поэзия мира», прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі. Ён адзначаецца 21 сакавіка. Гэта свята было заснавана ЮНЕСКА 15 лістапада 1999 г. Галоўная мэта міжнароднага дня паэзіі — падкрэсліць то найвялікшае значэнне, якое мае літаратура ў культурным жыцці сучаснага грамадства, аб’яднаць паэтаў усяго свету і даць ім права і магчымасць заявіць пра сябе.


Выстава складаецца з трох раздзелаў: «Брэстчына», «Беларусь», «Замежжа». У першым раздзеле прадстаўлены зборнікі вершаў нашых землякоў: Ярыны Дашынай, Зінаіды Дудзюк, Ніны Мацяш, Алеся Каско, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Міколы Пракаповіча. Астатнія раздзелы экспазіцыі напоўнены творамі вядомых беларускіх і замежных аўтараў: М. Багдановіча, Янкі Купалы, М. Танка, А. С. Пушкіна, І. Бродскага, Т. Шаўчэнкі, А. Рэмбо і інш. У чытачоў будзе магчымасць дакрануцца да сусветных скарбаў паэзіі на мовах-першакрыніцах: беларускай, украінскай, рускай, англійскай.


Паэзія — гэта дух свабоды, які дае нам магчымасць падарожнічаць па чалавечых сэрцах.


Запрашаем у свет паэзіі!


Пашук Людміла Іванаўна,

бібліятэкар аддзела абанемента

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09


Зварот да спісу