Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Чужую жизнь играю как свою…»

Выстава «Чужую жизнь играю как свою…»

Выстава «Чужую жизнь играю как свою…»

З 2 верасня 2020 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дэманструецца выстава «Чужую жизнь играю как свою…», якая прысвечана 85-годдзю з дня нараджэння В. І. Гафта.


Валянцін Іосіфавіч Гафт — бліскучы расійскі акцёр тэатра і кіно. Найбольшую вядомасць і папулярнасць яму прынеслі ролі, сыграныя ў фільмах Эльдара Разанава. Рэжысёр, пісьменнік і паэт. Майстар з’едлівых эпіграм. Як яго назваў сябар Аляксандр Філіпенка, «Гениальный Автор Феноменальных Текстов». Народны артыст РСФСР. Узнагароджаны ордэнамі «За заслуги перед Отечеством» II, III, IV ступеняў і ордэнам Дружбы.


На выставе прадстаўлена каля 30 дакументаў: кнігі і перыядычныя выданні. Пра біяграфію і гісторыю ўзнікнення твораў акцёра распавядаюць кнігі: Ф. Разакоў «Актёры всех поколений» (2001), В. Гафт «Красные фонари» (2008), Я. Ю. Додалеў «24 кадра правды pro кино» (2014) і інш. Артыкул з газеты «Культура» (2018, № 11) знаёміць чытачоў з экранізацыяй аповесці «Гонки по вертикали» Аркадзя і Георгія Вайнераў, у якой В. І. Гафт сыграў галоўную ролю. Успаміны былой каханай Гафта, апублікаваныя ў часопісе «Караван» (2019, № 1), прыадкрыюць невядомыя старонкі з асабістага жыцця акцёра.


Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да канца верасня.



Зялёнка Вікторыя Юр’еўна,

бібліятэкар II кат. аддзела літаратуры па мастацтве

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78


Зварот да спісу