Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Брэст векапомны»

Выстава «Брэст векапомны»

Выстава «Брэст векапомны»

У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстава «Брэст векапомны» да Дня вызвалення горада Брэста 28 ліпеня 1944 г. савецкімиі войскамі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


На выставе прадстаўлены энцыклапедыі, кнігі па гісторыі Брэста: А. У. Варабей «Город и замок Брест Литовский» (Брэст, 2018); «Брэст. Брест. 1000» (Брэст, 2019); У. М. Губенка «Брест в моей памяти» (Брэст, 2019). Таксама выстаўлена літаратура, якая распавядае пра сучаснасць горада — яго эканоміку, прамысловасць, культуру, спорт, назвы вуліц: «Брест. Мгновения 1000-летия» (Брэст, 2019), «Брестский областной краеведческий музей» (Брэст, 2018), «Для города, для людей…» (Брэст, 2014) і інш.


Візітнай карткай горада Брэста была і застаецца Брэсцкая крэпасць — адно з самых гераічных месцаў у Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. гарнізон крэпасці прыняў першыя ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў і больш як месяц трымаў абарону ў поўным акружэнні. Гэта адлюстравана ў кнігах: «Брестская крепость. Война и мир» (Брэст, 2010), «Брестская крепость. На ветрах истории» (Брэст, 2004), «Брестская крепость. Прикосновение к подвигу» (Брэст, 2009) і інш.


Запрашаем усіх жадаючых наведаць кніжную выставу «Брэст векапомны», якая будзе экспанавацца ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі на працягу ліпеня і жніўня бягучага года.



Лахміцкая Наталья Сцяпанаўна,

бібліёграф аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79


Зварот да спісу