Ніна
Мацяш — самабытная беларуская паэтка, перакладчыца, асветніца. Яна — аўтарка
шматлікіх зборнікаў паэзіі, а таксама стваральніца арыгінальных эсэ пра любімых
творцаў, аўтарка твораў для дзяцей, п’ес для тэатра лялек, тэлесцэнарыяў.
Яе творчасць
— гэта роздум пра лёс чалавека, лёс Радзімы, пра вечныя каштоўнасці душы:
Дабрыню, Міласэрнасць, Спагаду. Гэта сцверджанне мастацкім словам адвечнай веры
ў перамогу Святла, Дабра, Чалавечнасці.
Ніна
Мацяш — лаўрэтка Літаратурнай прэміі
Саюза пісьменнікаў Беларусі імя Аркадзя Куляшова, прэміі года «Берасцейская
зорка-98», Міжнароднай прэміі імя Грыгорыя Скаварады, Літаратурнай прэміі імя
Уладзіміра Калесніка (пасмяротна). Яна — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь,
ганаровы грамадзянін г. Белаазёрска.
Галерэя
Аб Праекце
Ніна
Мацяш — самабытная
паэтка, перакладчыца, чалавек высокага Духу. Яна была і застаецца ўвасабленнем
найлепшых рысаў беларускага народа, геніяльнай выявай у Слове, у творах
прыгожага пісьменства філасофскага погляду на вечныя праблемы жыцця чалавека.
Яе жыццё і творчасць — гэта сцверджанне Дабра, Любові, Святла і Міласэрнасці.
Віртуальны праект «Агонь душы Ніны Мацяш», створаны агульнымі намаганнямі Брэсцкай
абласной бібліятэкі і бібліятэк ДУК «Бярозаўская раённая бібліятэчная
сістэма», прапануе матэрыялы з біяграфіі,
паэтычныя зборнікі ў электронным выглядзе, а таксама некаторыя пераклады з
французскай, польскай, украінскай моў.
Штрыхі
да асобы Ніны Мацяш дадаюць публікацыі пра яе жыццё і творчасць, а таксама
ўспаміны і вершы-прысвячэнні. Бібліяграфія твораў Ніны Мацяш, а таксама
публікацыі пра яе паэтычныя творы, пераклады выяўляюць шматграннасць і багацце
яе жыццёвага шляху, адметнасць створанага ёю ў кантэксце еўрапейскай
літаратуры.
Прапанаваныя
аўтографы на кнігах з яе ўласнай бібліятэкі, якія захоўваюцца зараз у
Белаазёрскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш, а таксама яе аўтографы,
пакінутыя сваім чытачам, адкрываюць творчыя перазовы паэткі з пісьменнікамі,
чытачамі Беларусі.
Новыя
штрыхі да партрэта Ніны Мацяш дадаюць фотаздымкі з сямейнага альбома, фота
твораў яе пёркаграфіі.
Віртуальны
праект «Агонь душы Ніны Мацяш»
запрашае ў падарожжа ў яе Сад — сад Паэзіі, Шляхетнасці, Мудрасці і Дабрыні.