Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Рэдкія кнігі ў зборах Берасцейшчыны»

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»



Выстава «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!»

Выстава «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!»

Выстава «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!»

26 лістапада 2020 г. спаўняецца 90 год з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка У. Караткевіча. З нагоды святкавання гэтага юбілею ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца разгорнутая выстава літаратуры «Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Будзе!».


Уладзімір Караткевіч — адна з самых яркіх постацей беларускай літаратуры XX стагоддзя. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык, перакладчык і кінасцэнарыст.


Асабістая заслуга У. Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народа.


На выставе прадстаўлены больш за 80 дакументаў: кнігі, артыкулы з часопісаў, аўдыякнігі, альбомы. Гэта найбольш вядомыя творы аўтара: аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі», паэтычныя зборнікі і пераклады.


На экспазіцыі знойдзеце архіўныя матэрыялы, эпісталярную спадчыну, успаміны пра пісьменніка. У працах вядомых беларускіх крытыкаў А. Русецкага, С. Андраюка, Д. Бугаёва, М. Мішчанчука, З. Мельнікавай, Д. Марціновіча, якія таксама прадстаўлены на выставе, разглядаецца творчая эвалюцыя пісьменніка, даследуюцца праблематыка і жанрава-стылістычныя асаблівасці твораў.


У асобных тамах 25-томнага выдання збору твораў аўтара прадстаўлены сцэнарыі дакументальных і мастацкіх фільмаў, кінанавелы і лібрэта опер і балета. Асаблівую цікавасць выклікаюць упершыню выдадзеныя малюнкі Уладзіміра Караткевіча. Сярод іх — ілюстрацыі да ўласных твораў, замалёўкі гістарычных персанажаў, шаржы і гумарыстычныя малюнкі.


Выстава экспануецца з 26 лістапада для шырокага кола чытачоў.


Запрашаем усіх аматараў беларускага слова наведаць нашу выставу!



Марашчук Ирына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу