Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
З 22 лютага 2021 г. у аддзеле літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца выстава «Солнечный мир Ренуара», прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння П. А. Рэнуара.
П’ер Агюст Рэнуар — французскі мастак-імпрэсіяніст, скульптар, майстар свецкага партрэта. За ўсё жыццё ён стварыў больш за тысячу карцін. Мастак быў настолькі адданы жывапісу, што нават, будучы прыкаваным да інваліднай каляскі, тварыў пэндзлем, прывязаным да рукі.
Рэнуар выбіраў для малюнка мадэляў, далёкіх ад класічных ідэалаў — на яго карцінах былі круглатварыя, прыгожыя жанчыны з раскошнымі формамі: нянькі, пакаёўкі і вясковыя дзяўчаты. Самыя вядомыя работы майстра: «Лягушатник», «Портрет Шарля и Жоржа Дюран-Рюэлей», «Танец в деревне», «Обнажённая», «Качели», аўтапартрэты.
Наша экспазіцыя — гэта літаратура пра жыццё і творчасць мастака. На выставе будзе прадстаўлена каля 30 дакументаў: кнігі, перыядычныя выданні і паштоўкі. Пра цікавыя факты біяграфіі і гісторыю ўзнікнення твораў мастака раскажуць кнігі Анры Перушо «Жизнь Ренуара» (Масква, 1979) і Ж. Рэнуара «Огюст Ренуар» (Масква, 1970). У альбоме «Пьер Огюст Ренуар, 1841–1919» можна ўбачыць рэпрадукцыі жывапісных карцін, партрэтаў і нацюрмортаў. Артыкул з часопіса «Юный художник» (2020, № 11) пазнаёміць з карцінай «Бал в Мулен де ла Галлет».
Прапануем наведаць выставу, якая будзе адкрыта для прагляду да 5 сакавіка.
Зялёнка Вікторыя Юр’еўна,
бібліятэкар II кат. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78