![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
У аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага арганізавана выстава «Сокровища мирового искусства». На ёй — незвычайныя кнігі. Яны прысвечаны культуры і мастацтву розных краін, стыляў, эпох і адрасаваныя тым, хто неабыякавы да прыгожага. Бо мастацтва — велізарны свет, які адкрывае таямніцы мінулага і сучаснасці.
Кнігі запрашаюць у незабыўнае падарожжа па найцікавейшым мясцінам нашай планеты, да вялікіх скарбаў чалавецтва. Перад вамыма пройдуць гістарычныя помнікі і манументальныя палацы мінулага, кафедральныя саборы, вялікія музеі свету (Эрмітаж, Траццякоўская галерэя, Рускі музей, Луўр і інш.), шэдэўры сусветнага жывапісу. Тут ёсць самыя вялікія імёны — Рубенс, Мікеланджэла, Ван Гог, І. Рэпін, К. Брулоў і інш. Серыя кніг «Сто великих...» — гэта ўнікальныя энцыклапедыі жыцця знакамітых людзей і выдатных тварэнняў чалавечага розуму. Яны раскажуць пра лёс і творчасць рускіх мастакоў, скульптараў, архітэктараў, чые імёны залатымі літарамі ўнесены ў гісторыю ўсёй чалавечай цывілізацыі.
Выстава падорыць яркія ўражанні і ад сустрэчы з мастацкімі каштоўнасцямі беларускага мастацтва, якое на працягу ўсёй сваёй гісторыі знаходзілася ва ўзаемадзеянні з культурай іншых краін. Кніга «Памятники художественной культуры Беларуси» (Мінск, 2012) — унікальны летапіс многіх стагоддзяў. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва прадстаўлена мастацкай разьбой па дрэве, вырабамі з саломы, размаляванымі велікоднымі яйкамі, акладамі ікон. Роспіс, вітраж, мазаіка і іншыя тэхнікі манументальнага жывапісу мастакоў Беларусі прадстаўлены ў кнізе «Монументальная живопись белорусских художников второй половины ХХ – начала ХХI века» (Мінск, 2014).
Шчырая любоў да асобы Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна аб’ядноўвае розныя пакаленні беларусаў. Новая кніга «Владимир Мулявин. „Сэрцам і думамі...“» (Мінск, 2015) распавядае пра раней невядомыя факты жыцця і творчасці Песняра.
Выстава адбудзецца з 6 красавіка па 6 мая 2020 г.
Чыж Таццяна Мікалаеўна,
вядучы бібліятэкар аддзела абанемента
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 09