Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Право и Интернет»

Выстава «Право и Интернет»

Выстава «Право и Интернет»

З 20 мая 2021 г. у публічным цэнтры прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага экспануецца выстава літаратуры «Права і Інтэрнэт».


Мы жывём у эпоху інфармацыйнага грамадства, калі камп’ютары і тэлекамунікацыйныя сістэмы ахопліваюць усе сферы жыццядзейнасці чалавека і дзяржавы. Але адначасова з выгодамі, якія з’явіліся з укараненнем інфармацыйных тэхналогій, узрасла колькасць новых відаў злачынстваў.


Матэрыялы выставы даюць уяўленне аб тым, што ж такое віртуальныя злачынствы, іх віды; якую прававую адказнасць нясуць злачынцы за віртуальнае махлярства, кібератакі, распаўсюджванне шкоднасных вірусаў, замахі на персанальныя даныя; якія спосабы вядзення інфармацыйных войнаў і метады процідзеяння ім існуюць і інш.


Цікавасць выклікаюць выданні, якія дапамогуць распазнаць пагрозы для свайго камп’ютара або смартфона і вызначыцца з наборам сродкаў для яго бяспекі. Карыснымі для карыстальнікаў будуць буклеты і памяткі: «Как не стать жертвой мошенников», «Фишинг: как защитить свой карточный счёт», «Внимание! Операция „Вишинг“», «9 способов обезопасить свои деньги» і інш.


Выстава экспануецца ў агульнай чытальнай зале (2-і паверх). Запрашаем наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі.



Марашчук Ірына Мікалаеўна,

гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74


Зварот да спісу