![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
5 і 6 ліпеня 2020 г. у фае Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе экспанавацца выстава перыядычных выданняў «Пресс-витрина».
Перыядычныя выданні займаюць першае месца сярод прафесійнай літаратуры, бо на старонках часопісаў аператыўна адлюстроўваюцца падзеі, праводзяцца дыскусіі па найбольш актуальных тэмах. Прафесійныя выданні забяспечваюць інфармацыйныя патрэбнасці спецыялістаў розных абласцей дзейнасці, дапамогаюць павысіць прафесійны ўзровень, развіць творчую дзейнасць і спрыяюць самаадукацыі.
На выставе прадстаўлены навуковыя і навукова-папулярныя выданні па ўсіх галінах ведаў. Экспазіцыя ўключае больш за 200 назваў часопісаў па гісторыі, эканоміцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, праве, педагогіцы, псіхалогіі, мастацтве, медыцыне, фізкультуры і спорце, літаратурна-мастацкія выданні з чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў, аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі, аддзела літаратуры па мастацтве, аддзела літаратуры на замежных мовах і аддзела захоўвання асноўнага фонду.
Выстава адрасуецца як прафесіяналам, так і шырокаму колу чытачоў, якіх цікавіць перадавы вопыт і найноўшыя навуковыя адкрыцці айчынных і замежных навукоўцаў.
Чытачы могуць атрымаць перыядычныя выданні на дом па кошце паводле «Прэйскуранта на аказанне платных паслуг, якія прадастаўляюцца Установай культуры „Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага“».
Запрашаем чытачоў пазнаёміцца з выставай.
Час працы выставы: 5–6 ліпеня 2020 г. з 10:00 да 19:00
Сахарэвіч Людміла Іванаўна,
заг. чытальнай залы бягучых перыядычных выданняў
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 39