![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
![]() |
![]() |
![]() |
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
3 ліпеня 2020 г. беларуская грамадскасць шырока адзначае Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да гэтай даты ў агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага падрыхтавана выстава літаратуры «О суверенитете, независимости и белорусской нации».
На выставе прадстаўлены матэрыялы, якія раскрываюць вытокі і асаблівасці развіцця беларускай дзяржаўнасці ад старажытнасці да сённяшніх дзён, працэс гістарычнага станаўлення самасвядомасці беларускага народа і фарміравання нацыянальнай ідэі, пра вядомых палітычных дзеячаў і герояў Беларусі.
Перш чым здабыць дзяржаўны суверэнітэт беларускаму народу даводзілася не аднойчы адстойваць сваю дзяржаўнасць. Асаблівая ўвага на экспазіцыі нададзена перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Тут можна знайсці інфармацыю пра трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Беларусі: аб жыцці беларусаў пад нямецкай акупацыяй, падрыхтоўцы і правядзенні аперацыі «Баграціён», ролі партызанскага руху ў вызваленні краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Прыцягвае таксама ўвагу літаратура аб развіцці краіны на сучасным этапе.
На выставе прадстаўлены манаграфіі, навукова-папулярная літаратура, фотаальбомы, артыкулы з перыядычных выданняў.
Марашчук Ірына Мікалаеўна,
гал. бібліятэкар агульнай чытальнай залы
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74