Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Аддзел літаратуры па мастацтве Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага прапануе выставу літаратуры «Блистательный Шопен», прысвечаную 210-годдзю з дня нараджэння вялікага кампазітара-рамантыка, заснавальніка польскай піяністычнай школы Фрыдэрыка Шапэна, якое адзначаюць 1 сакавіка. Кампазітар і піяніст пражыў кароткае жыццё, але паспеў стварыць 61 мазурку, 16 паланэзаў, 26 прэлюдый, 27 эцюдаў, 21 накцюрн, 20 вальсаў, 3 санаты, 4 балады і мноства іншых музычных твораў, якія ўвайшлі ў сусветную музычную спадчыну.
У кніжных і перыядычных выданнях экспазіцыі прадстаўлены цікавыя факты з біяграфіі Ф. Шапэна, даследаванні музычных крытыкаў, пісьмы. Экспазіцыю дапаўняюць нотныя выданні твораў для фартэпіяна, якія з’яўляюцца вяршыняй піяністычнага мастацтва; вінілавыя грампласцінкі і СD-дыскі з запісамі твораў Шапэна; камплекты паштовак.
Выстаўка адрасавана прыхільнікам таленту геніяльнага польскага кампазітара. Экспазіцыя адкрыта для прагляду з 29 лютага 2020 г.
Філіпава Таццяна Сяргееўна,
заг. аддзела літаратуры па мастацтве
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 78