Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Выстава «Книжное путешествие по жанрам: роман»

Выстава «Книжное путешествие по жанрам: роман»

Выстава «Книжное путешествие по жанрам: роман»

З 12 лютага па 12 сакавіка 2024 года ў аддзеле абанемента Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага будзе дэманстравацца выстава «Книжное путешествие по жанрам: роман». Экспазіцыя ўключыць у сябе творы беларускіх аўтараў, класіку расійскай літаратуры, літаратуру савецкага перыяду, творы замежных пісьменнікаў.

 

Раман — гэта літаратурны жанр, часцей празаічны, які зарадзіўся ў сярэднія вякі ў раманскіх народаў як аповяд на народнай мове і цяпер пераўтвораны ў самы распаўсюджаны выгляд эпічнай літаратуры. Навізна і своеасаблівасць рамана ў тым, што ён не прэтэндуе на дакладнасць. Гэтым ён адрозніваецца ад іншых жанраў літаратуры.

 

Выстава прыемна парадуе чытачоў разнастайнасцю: ад першых старажытнагрэцкіх раманаў («Дафнис и Хлоя» Лонга і «Эфиопика» Геліядора), сярэднявечных рыцарскіх раманаў («Айвенго» Вальтэра Скота), авантурных, рэалістычных да сучасных дэтэктываў, трылераў і іншых раманаў.

 

На экспазіцыі размесцяцца кнігі класікаў беларускай літаратуры («На ростанях» Якуба Коласа, «Чорны замак Альшанскі» Уладзіміра Караткевіча, «Палеская хроніка» Івана Мележа; папулярныя кнігі пісьменнікаў-берасцейцаў: напрыклад, «Кветкі правінцыі» Георгія Марчука.

 

Рускі раман зарадзіўся толькі ў XVIII стагоддзі. Фёдар Эмін напісаў і першы рускі эпісталярны раман, гэта значыць раман у лістах — «Письма Эрнеста и Доравры». А да канца стагоддзя з'явіліся і сатырычныя, і гістарычныя, і нават фантастычныя творы ў гэтым жанры.

 

У XIX стагоддзі ў Расіі з'явіліся і іншыя разнавіднасці раманаў, напрыклад, сацыяльна-псіхалагічны раман, да якога адносяць «Герой нашего времени» Міхаіла Юр'евіча Лермантава, і раман-эпапея — «Война и мир» Льва Мікалаевіча Талстога. А знакаміты «Евгений Онегин» Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна быў першым рускім раманам у вершах. Да Пушкіна ў гэтым жанры пісаў Толькі англійская паэт Джордж Байран, аўтар «Дон Жуана».

 

Паважаныя чытачы, запрашаем Вас пазнаёміцца з экспазіцыяй і знайсці свой раман у кніжным свеце.


Аддзел абанемента

+375 162 57 48 09


Зварот да спісу