Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
22 красавіка 2021 г. у агульнай чытальнай зале Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбыліся вучэбна-практычныя заняткі з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта спецыялізацыі «Беларуская філалогія» БрДУ імя А. С. Пушкіна.
У рамках вывучэння прадмета «Крыніцазнаўства гісторыі беларускай літаратурнай мовы» студэнты 1-га курса знаёміліся з серыяй дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў «Летапіс друку Беларусі», якія выдаюцца Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі: па зададзенай тэме ажыццяўлялі бібліяграфічныя адшуканні па «Кніжным летапісе». Занятак курыравала заг. кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л. В. Леванцэвіч.
Затым адбыліся заняткі па літаратурным рэдагаванні для студэнтаў 3-га курса пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, дацэнта Л. І. Яўдошынай і з удзелам супрацоўнікаў бібліятэкі.
З кансультацыяй аб працы з тэкстам і методыцы работы над навуковым артыкулам выступіла вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела В. А. Гарбачэўская. Яна распавяла пра адрозненні анатацыі і рэцэнзіі і пра рэсурсы бібліятэкі. Студэнты даведаліся, што ўключае ў сябе даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі, як карыстацца электронным каталогам пры падборы неабходнай інфармацыі, як скласці бібліяграфічны спіс выкарыстанай літаратуры ў сваёй навуковай працы і якімі пры гэтым карыстацца стандартамі.
Заг. агульнай чытальнай залы Т. В. Глазкова прэзентавала выставу літаратуры «Филология — любовь к слову». Яна падрабязна спынілася на дадатковых паслугах, якія прадастаўляюцца чытачам бібліятэкі.
У канцы заняткаў студэнты самастойна пазнаёміліся з матэрыяламі выставы.
Глазкова Тамара Васільеўна,
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74