Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага |
|
23 красавіка 2019 г. у 13.00 на базе Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага праводзіцца гарадскі навукова-практычны семінар для студэнтаў і навучэнцаў каледжаў па тэме «Праца з тэарэтычнымі крыніцамі па праве пры напісанні курсавых і дыпломных работ».
Мэта семінара — фарміраванне ў студэнтаў метадалагічных і метадычных кампетэнцый для напісання курсавых і дыпломных работ.
Арганізатары семінара: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (юрыдычны факультэт, кафедра крымінальна-прававых дысцыплін) і Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.
У працы семінара прымаюць удзел выкладчыкі і студэнты 1-га курса юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, навучэнцы выпускных курсаў філіяла УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» Політэхнічны каледж і Брэсцкага філіяла ПУА «Каледж бізнесу і права».
У праграме:
— прывітальнае слова: дэкан юрыдычнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна Варакуліна М. У., дырэктар Брэсцкай абласной бібліятэкі імя. М. Горкага Стрыжэвіч А. Я.
— даклады і выступленні выкладчыкаў і студэнтаў БрДУ імя А. С. Пушкіна па тэме семінара
— прэзентацыя разгорнутай выставы літаратуры «Государство и право. Юридические науки» (з фонду Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага)
Глазкова Т. В., заг. агульнай
чытальнай залы
Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага
— прэзентацыя работы Публічнага цэнтра прававой інфармацыі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага
Жук А. І., гал. бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага
— Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Брэсцкай вобласці: пошукавыя
магчымасці. Падключэнне найбуйнейшых пошукавых сістэм адкрытага доступу
Жак Н. П., заг. аддзела аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага
Семінар адбудзецца ў агульнай чытальнай зале Бібліятэкі па адрасе: б-р Касманаўтаў, 48 (2-і паверх)
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 74 Глазкова Тамара Васільеўна