Not seeing a Scroll to Top Button? Go to our FAQ page for more info.
 

Рэсурс «Лічбавая памяць Брэстчыны»

Электронны рэсурс «Агонь душы Ніны Мацяш»

Электронны рэсурс «Шчыраверная слову. Галіна Малажай»

Электронны рэсурс «Уладзімір Калеснік — чалавек Адраджэння»

Віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння»

Электронный ресурс «Узняцца да лёсу чалавечага: да 75-годдзя з дня нараджэння Валянцiны Локун (1946–2016)»



Віншаванне калегам

Віншаванне калегам

Віншаванне калегам

Штогод у другую нядзелю кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў культуры.


Гэта свята больш за 65 тысяч беларусаў — дзеячаў тэатраў і канцэртных арганізацый, спецыялістаў клубаў і творчых калектываў, супрацоўнікаў музеяў і бібліятэк. Сярод людзей прафесій культуры няма абыякавых і выпадковых.


За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры і ў сувязі з прафесійным святам Ганаровай граматай упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджана вядучы бібліёграф інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Гарбачэўская Валянціна Адамаўна. Падзяку начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама атрымала Кавалеўская Людміла Віктараўна, бібліятэкар аддзела сацыякультурнай дзейнасці і маркетынгу.


Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабрабыту! Хай побач з вамі заўсёды будуць людзі, якія натхняюць на новыя творчыя перамогі і здзяйсненні!


Зварот да спісу